wd wp Пошук:

Навагрудская гімназія

Не блытаць з Навагрудская беларуская гімназія. Навагрудская гімназія — колішняя навучальная ўстанова ў Навагрудку.

Заснавана ў 1858 годзе на базе 5-класнага дваранскага павятовага вучылішча, адкрытага ў 1834 годзе. Утрымлівалася за кошт даходаў з маёнткаў, што належалі ліквідаваным каталіцкім кляштарам, часткова — за кошт дзяржаўная казны. За вучобу гімназісты плацілі 10 руб. Ад платы вызваляліся дзеці беднай шляхты пры наяўнасці аднаведнай даведкі (у 1860 іх было 15 чал.). У 1860 на базе Навагрудскага аднакласнага вучылішча створаны падрыхтоучы клас гімназіі. Пры гімназіі працавалі мінералагічны і фізічны кабінеты, бібліятэка (2,5 тыс. тамоў). У 1860 было 276 навучэнцаў, у 1861 — 322.

Першы дырэктар — Чарніцкі, з 1859 — М. А. Дзмітрыеў, член Рускага геаграфічнага таварыства, даследчык гісторыі Навагрудка, этнограф, фалькларыст і педагог. Куратарам быў князь К. Радзівіл.

Дзейнасць гімназіі ў асноўным была накіравана на фарміраванне ў вучняў рускага дзяржаўнага светапогляду. Закрыта пасля паўстання 1863—64 гадоў. Аднавіла работу ў 1866 годзе. У 1868 годзе зноў закрыта, на яе базе створана 4-класная павятовая школа.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Школы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·З’явіліся ў 1858 годзе
Катэгорыя·Зніклі ў 1868 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Навагрудка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навучальныя ўстановы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Адукацыя ў Навагрудку
Катэгорыя·1868 год у Беларусі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1858 годзе
Катэгорыя·Гімназіі Расійскай імперыі
Катэгорыя·1858 год у Беларусі