wd wp Пошук:

Аляксандр Уладзіміравіч Куган

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Куган (нар. 26 мая 1991, Маладзечна) — беларускі футбаліст, паўабаронца аўстрыйскага клуба «Карабах» з Вены.

Кар’ера

Клубная

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2008 года гуляў за дубль, з 2010 года пачаў прабівацца ў асноўны склад. Другую палову 2012 года правёў у арэндзе ў «Бярозе-2010».

У студзені 2013 года быў арандаваны магілёўскім «Дняпро» да канца сезону. Спачатку не трапляў у аснову і толькі выхадзіў на замену, а ў чэрвені 2013 года замацаваўся ў стартавым складзе. У верасні 2013 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезону.

У снежні 2013 года вярнуўся ў «Дынама», але ў сакавіку 2014 года канчаткова перайшоў у «Дняпро»[2]. Па некаторых звестках, сума трансферу склала 10 тысяч долараў[3].

Сезон 2014 распачаў у якасці асноўнага апорнага паўабаронцы, але пазней з-за траўм страціў месца ў аснове і з’яўляўся на полі эпізадычна. У сезоне 2015 выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, быў трывалым іграком асновы. У лютым 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў Магілёў[4]. Яшчэ да зыходу з «Дняпро» адправіўся ў «Слуцк», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У «Слуцку» не здолеў замацавацца ў аснове, звычайна выхадзіў на замену. У снежні 2016 года пакінуў слуцкі клуб[6].

У сакавіку 2017 года стаў іграком літоўскага клуба «Уцяніс»[7], дзе трывала гуляў у аснове. У ліпені 2017 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт са сталічным «Тарпеда»[8]. У складзе мінскай каманды стаў трывалым іграком асновы.

У студзені 2018 года пакінуў «Тарпеда»[9] і перайшоў у клуб аўстрыйскага трэцяга дывізіёна «Карабах» з Вены[10].

Міжнародная

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008Д1Дынама10
2009дубльДынама222
2010Д1Дынама60
2011Д1Дынама50
2012 (1)дубльДынама152
2012 (2)Д2Бяроза-2010114
2013Д1Дняпро162
2014Д1Дняпро171
2015Д2Дняпро294
2016Д1Слуцк151
2017 (1)Д1Уцяніс131
2017 (2)Д2Тарпеда156

Зноскі

  1. Aleksandr Kugan // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Тихоновский и Куган подписали контракты с “Днепром”
  3. Минское «Динамо» объявило о переходе Кугана в «Днепр», а Луцевича – в «Березу»
  4. Куган и Александр Ленцевич покинули «Днепр»
  5. “Слуцк” подписал контракт с Александром Куганом
  6. Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со “Слуцком”
  7. Экс-хавбек “Слуцка” Куган продолжит карьеру в “Утенисе”
  8. Александр Куган перешел в минское “Торпедо”
  9. Куган и Цветинский покинули минское “Торпедо”
  10. Александр Куган перешел в австрийский клуб

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маладзечне
Катэгорыя·Ігракі ФК Бяроза-2010
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Уцяніс Уцяна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Маўэрверк
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных