wd wp Пошук:

Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Архангельскі. Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі (24 ліпеня 1854, Пенза — 24 красавіка 1926, Масква) — расійскі пісьменнік, літаратуразнавец, педагог, філолаг, прафесар гісторыі рускай літаратуры, член-карэспандэнт Імператарскай акадэміі навук (1904).

Біяграфія

Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі нарадзіўся 24 ліпеня 1854 года у сям’і святара ў горадзе Пенза.

Першапачатковую адукацыю атрымаў у Пензенскай семінарыі.

У 1872 годзе паступіў у Казанскі ўніверсітэт, пасля заканчэння курса ў 1876 годзе некаторы час складаўся выкладчыкам Сімбірскай гімназіі(руск.) бел., але неўзабаве быў адкамандзіраваны на казённы рахунак у Маскву для архіўных заняткаў.

У 1882 годзе за даследаванне «Нил Сорский и Вассиан Патрикеев, их литературные труды и идеи в древней Руси» (СПб., 1882) атрымаў у Казанскім універсітэце ступень магістра рускай славеснасці і тады ж быў абраны гэтым універсітэтам дацэнтам па гэтай кафедры, а 1 кастрычніка 1884 года прызначаны экстраардынарным прафесарам.

А. С. Архангельскі прымаў актыўны ўдзел у стварэнні Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона.

Аляксандр Сямёнавіч Архангельскі памёр 24 красавіка 1926 года ў горадзе Маскве ва ўзросце сямідзесяці аднаго года.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя працы прысвечаны старажытнай рускай літаратуры, рускай літаратуры ХIХ стагоддзя і тэатру XVII—XVIII стагоддзяў. У кнізе «Очерки из истории западно-русской литературы XVI—XVII вв.» (1888) даследуе беларускую літаратуру. Разглядаў барацьбу з каталіцызмам на беларускіх і ўкраінскіх землях, гісторыю царкоўных брацтваў (у Вільні, Гродне, Магілёве, Брэсце, Мінску, Оршы, Пінску і іншых гарадах) і кнігадрукавання ў славян (ад Швайпольта Фіёля і Францыска Скарыны), прыводзіць спіс беларускіх кніг 14-16 стагоддзяў[1].

На фоне палітычнай, грамадскай, культурнай і рэлігійнай барацьбы таго часу даследуе творы палемічнай літаратуры («Апокрысіс» Х. Філалета, «Фрынас» М. Сматрыцкага, «Палінодзію» З. Капысценскага(руск.) бел., «Перастрогу» невядомага аўтара) заходне-рускіх прапаведнікаў, кнігі навучальнага характару (Л. Зізанія, П. Бярынды, М. Сматрыцкага)[1].

Бібліяграфія

Зноскі

  1. 1 2 Архангельский Александр Семёнович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 31. — 737 с..
  2. Архангельский, Александр Семенович // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пензе
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты Санкт-Пецярбургскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1854 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Педагогі Расіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 24 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Постаці Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы