wd wp Пошук:

Хрыстафор Філалет

Хрыстафор Філалет, лац.: Christophor Philaleth, польск.: Chrystofor Filalet, Krzysztof Broński[4] (1564/15651624[5]) — пісьменнік-палеміст з Валыні, выхаванец астрожскай школы, філосаф. Вядомы як аўтар палемічнага твора «Апокрысіс» (1597), накіраванага супраць Берасцейскай царкоўнай уніі 1596 года й папскай улады.

Існуе гіпотэза, што пад псеўданімам Філалет (грэч.: φιλαλήτος) пісаў Марцін Бранеўскі, перакручана Хрыстафор (Кшыштаф) Бронскі, польск.: Krzysztof Broński — вядомы польскі пісьменнік і храніст, паплечнік князя К. Астрожскага, сын Пракопа Бранеўскага, аднаго з дзеячаў Чэшскіх братоў у Вялікапольшчы («паляк-пратэстант пад маскай праваслаўнага русіна[6]»).

На працягу многіх гадоў жыцця аўтар «Апокрысіса» актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці, выступаў на соймах. У 1599 годзе пры яго пасярэдніцтве адбыўся з’езд праваслаўных і пратэстантаў.

Апокрысіс

Тытульны аркуш «Апокрысіса»

Асноўны артыкул: Апокрысіс Поўная назва твору: ΑΠΟΚΡΙΣΙΣ, abo odpowiedź na xiążki o Synodzie Brzeskim imieniem ludzi starożytney religiey Greckiey, przez Christophora Philaletha w porywczą dana. Праца «Апокрысіс» выйшла 1597 годзе, спачатку на польскай мове ў Вільні ў арыянскай друкарні А. Радзецкага, а ў 1598 годзе — на старабеларускай.

Аўтар твору падкрэслівае, што унія прывяла не да згоды, а да далейшага абвастрэння супольных супярэчнасцей у Рэчы Паспалітай, да ганенняў супраць рускага (украінскага) і беларускага народаў. Што ж да свецкіх парадкаў Рэчы Паспалітай, палітыкі Жыгімонта III, магнатаў і шляхты, Ф. быў вельмі асцярожны. Адначасова ён нагадвае, што пры далейшых уцісках можа яшчэ шырэй, як за часам С. Налівайкі, разліцца народныя паўстанні.

Хрыстафор Філалет які вылучае ідэю абмежаванай манархіі і лічыць, што адносіны паміж манархам і народам павінны грунтавацца на законах і добраахвотным згодзе. Рашуча выступаючы супраць сацыяльнага і рэлігійнага прыгнёту ўкраінскага і беларускага народа польскімі магнатамі, Хрыстафор Філалет адстойвае сацыяльныя свабоды і, у прыватнасці, свабоду сумлення. На яго думку, улада манарха зусім не тычыцца душы, улада манарха не абсалютная, і адносна «цела» чалавека, г.зн. у зямных свецкіх грамадска-дзяржаўных справах, манарх не мае права чыніць волю, беззаконне над народам, адносіны паміж манархам і народам будуюцца на законах і добраахвотнай згоды. Вядома, сацыяльна-палітычныя погляды Хрыстафора Філалета ўтрымліваюць ідэю грамадскага дагавора і натуральных правоў, абмежавання ўлады манарха законам.

У сваім вершы «Книжка до минаючих мовит», змешчаным у палемічным трактаце, ён звяртаецца да чытача вуснамі самой кнігі, якая «Ответ к римляном православных содержаще», і дакарае праціўнікаў каталіцызму за маўчанне: «Иже егда прежде веру целу имяще // И неуничиженны отец преданиа, // Все бяху тогда желающе молчаниа»[5].

Іван Франко лічыў «Апокрысіс» значнай з’явай у даўняй украінскай літаратуры.

Зноскі

  1. Christofor Filalet // LIBRIS Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Marcin Broniowski // Czech National Authority Database
  3. Marcin Broniowski // opac.vatlib.it
  4. Pseudonimy i kryptonimy polskie.
  5. 1 2 Славянамоўная паэзія Вялікага Княства Літоўскага XVI—XVIII стст / НАН Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я. Коласа і Я. Купалы; уклад., прадм. і камент. А. У. Бразгунова. — Мн., 2011. — С. 22—23. — 901 с. — (Помнікі даўняга пісьменства Беларусі). — 400 экз. — ISBN 978-985-08-1291-9
  6. Ігор Шевченко. Україна між Сходом і Заходом. Нарис 10. Архівавана 3 чэрвеня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Пісьменнікі Украіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Рэлігійныя дзеячы Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Літаратары-палемісты Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1564 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 1624 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных