wd wp Пошук:

Памва Бярында

Па́мва Бяры́нда, свецкае імя Па́вел Бяры́нда (1550—1570-я, Галіцыя — 23 (13) ліпеня 1632, Кіеў) — дзеяч усходнеславянскай культуры[2], лексікограф, паэт, перакладчык, гравёр і выдавец. Адзін з першых друкароў на Русі.

Біяграфія

Атрымаў выдатную адукацыю. Валодаў старажытнагрэчаскай, лацінскай, стараславянскай, старажытнаяўрэйскай, беларускай, украінскай мовамі[2]. У сярэдзіне 1590-х гадоў зблізіўся з Львоўскім епіскапам Гедэона Балабанам(укр.) бел., які адкрыў у сваім маёнтку ў Страціне(руск.) бел. друкарню і запрасіў Бярынду арганізаваць яе работу. У 1597 годзе Бярында пераязджае ў Страцін і прыступае да выдавецкай дзейнасці. У 1604 годзе ён, сумесна з Сімяонам Будзынай, выдае «Служэбнік», а ў 1606 годзе — «Трэбнік». У тым жа, 1606 годзе, Бярында пераехаў са Страціна ў Перамышль, працаваць у тамтэйшага праваслаўнага епіскапа Міхаіла Капысценскага, а дзейнасць страцінскай друкарні прыпынілася.

Між 1610 і 1613 гадамі Памва Бярында аўдавеў і прыняў манаства. Свецкім іменем Бярынды было Павел, але пры пострыгу ў манахі(руск.) бел. ён атрымаў імя Памва. У 16141616 гадах служыў у друкарні(руск.) бел.[2] львоўскага Успенскага брацтва і выкладаў у брацкай школе(руск.) бел..

У 1615 годзе Кіева-Пячэрскі архімандрыт Елісей Плецянецкі(руск.) бел. набыў непрацуючую страцінскую друкарню і зноў запрасіў туды працаваць Памву Бярынду. Пасля Плецянецкі вывез друкарню цалкам са Страціна ў Кіеў, дзе на яе аснове была створана друкарня Кіева-Пячэрскай лаўры. У 1619 годзе Бярында разам з сынам Лукашам пераехаў у Кіеў і працаваў у гэтай друкарні да канца жыцця, а ў перыяд з 1627 па 1629 годы і ўзначальваў. У 1620 годзе іерусалімскі патрыярх Феафан III(руск.) бел. удастоіў Памву Бярынду звання протасінкела(руск.) бел.. Памёр Памва Бярында 13 ліпеня 1632 года ў Кіеве.

Творчасць

Першая старонка аднаго са старэйшых слоўнікаў беларускай і ўкраінскай моў — «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє» Памвы Бярынды

Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє

Асноўны артыкул: Лексікон Памвы Бярынды «Лексіконъ славенорωсскїй альбо Именъ тлъкованїє» Памвы Бярынды, над якім ён працаваў 30 гадоў[2] — значнае дасягненне старабеларускага і стараўкраінскага[крыніца?] слоўніцтва. Складаецца з дзвюх частак: «лексікон» — царкоўнаслав.-бел.-ўкр.[3] слоўнік; і «…Імёны ўласныя» — збор тлумачэнняў тапонімаў і антрапонімаў, а таксама агульных назваў неславянскага паходжання. У памятцы амаль 7 000 артыкулаў (каля 5 000 ў 1-й частцы, 2 000 — у 2-й, сярод якіх каля 1 400 уласных імён).

Літаратурная творчасць

Памва Бярында быў адным з пачынальнікаў паэзіі і школьнай драмы ва Украіне.

У 1616 годзе Бярында надрукаваў у Львове свой першы твор — калядны дыялог з пралогу, прамоў сямі хлопцаў і эпілогу «На Рождѣство Хрыста вѣршѣ для утѣхы православнимъ христианамъ»[2]. Разам з дыялогам там былі і іншыя вершы на царкоўныя тэмы. Вершы выкарыстоўваліся для дэкламацыі вучнямі брацкіх школ і мелі вялікую папулярнасць — іх перапісвалі ў XVII стагоддзі ў Маскве. У развіцці жанраў ўкраінскай літаратуры гэтыя вершы былі пераходным этапам ад паэзіі да драмы.

Працы

У розны час Берында працаваў над напісаннем, рэдагаваннем і выданнем такіх кніг і ксілаграфіі як:

Памяць

Дрэварыт з партрэтам Памвы Бярынды стварыў мастак Васіль Перавальскі(укр.) бел..

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119070464 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 сакавіка 2015.
  2. 1 2 3 4 5 Берында Памва // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 56. — 737 с.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 413.
  4. П.Беринда. «Лексіконъ славенорωсскїй и именъ Тлъкованїє»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1632 годзе
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1560 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі 13 ліпеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Артыкулы са спасылкамі на Вікікрыніцы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кіева-Пячэрскай лаўры
Катэгорыя·Першадрукары
Катэгорыя·Памерлі ў Кіеве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Польшчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных