wd wp Пошук:

Пластыды

Раслінныя клеткі лістасцябловага імху Plagiomnium affine з бачнымі хларапластамі (вельмі павялічана)

Пласты́ды (от стар.-грэч.: πλαστός — вылеплены) — арганоіды эўкарыятычных раслін і некаторых фотасінтэзавальных прасцейшых (напрыклад, эўглены зялёнай). Маюць у сваім складзе мноства копій кальцавой ДНК.

Для іх характэрна наяўнасць дзвюх мембран: вонкавай і ўнутранай. Унутраная мембрана значна большая за вонкавую. Яна выгінаецца і стварае складкі і выступы. Унутры пластыд знаходзіцца вадкасць, якая па саставе адрозніваецца ад цытаплазмы клеткі. На ўнутранай мембране большасці пластыд размяшчаюцца афарбаваныя арганічныя рэчывы — пігменты. Яны бываюць некалькіх колераў — чырвоныя, аранжавыя, жоўтыя і зялёныя. У залежнасці ад таго, якіх пігментаў больш, адрозніваюць дзве разнавіднасці афарбаваных пластыд. Па афарбоўцы і выкананай функцыі вылучаюць тры асноўных тыпы пластыд:

Пластыды розных тыпаў маюць агульнае паходжанне: усе яны развіваюцца з першасных пластыд утваральнай тканкі, якія маюць выгляд дробных (да 1 мкм) пузыркоў. Пластыды аднаго тыпу могуць ператварацца ў пластыды другога. Так, на святле ў першасных пластыдах фарміруецца ўнутраная мембранная сістэма, сінтэзуецца хларафіл, і яны ператвараюцца ў хларапласты. Лейкапласты могуць ператварацца ў хларапласты або храмапласты. Напрыклад, клеткі клубняў бульбы, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць лейкапластаў, на святле набываюць зялёную афарбоўку. Пры старэнні лістоў, выспяванні пладоў у хларапластах разбураецца хларафіл і ўнутраная мембранная сістэма, і яны ператвараюцца ў храмапласты. Толькі храмапласты ніколі не ператвараюцца ў пластыды іншых тыпаў, паколькі з’яўляюцца канечным этапам развіцця пластыд.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Арганелы
Катэгорыя·Анатомія раслін