wd wp Пошук:

Аляксандр Раманавіч Пшчолка

Аляксандр Раманавіч Пшчолка (1869, в. Чарсцвяды, Лепельскі павет, Віцебская губерня, цяпер Ушацкі раён, Віцебская вобласць — 1943; Псеўданімы і крыптанімы: Белорусс, А. Крицкий, А. П – ко, А. Р. П – ко) — беларускі празаік, публіцыст, этнограф.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і дзяка. Скончыў Віцебскую праваслаўную духоўную семінарыю (1890). Служыў у Віцебскім Маркавым манастыры (1890—1891), потым тры гады быў псаломшчыкам. З 1894 выкладаў агародніцтва і садоўніцтва ў сельскагаспадарчай школе, працаваў народным настаўнікам у школе в. Арэхаўна. У 1900—1907 гг. вучыўся на юрыдычным факультэце Юр’еўскага універсітэта.

З 1907 жыў у Вільні, працаваў у акруговым судзе. Напярэданні Першай сусветнай вайны — ён міравы суддзя ў Себежы, у час вайны перабраўся ў Гарадок, дзе выкладаў гісторыю ў народнай школе.

З 1918 працаваў адвакатам пры Полацкім губернскім судзе, выкладаў геаграфію ў лясным тэхнікуме. З 1927 жыў у Старой Таропе(руск.) бел. Калінінскай вобласці, займаў пасаду адваката ў мясцовым судзе. У 1937 выйшаў на пенсію.

Друкаваўся з 1898 года ў «Витебских губернских ведомостях», пазней у газетах «Сельский вестник», «Минское слово», «Белорусская жизнь» і інш. Пісаў на беларускай і рускай мовах.

Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры», «Зажынкі і абжынкі», «Беларускія святы»).

Пад яго рэдакцыяй выдадзена паэма «Тарас на Парнасе».

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскай духоўнай семінарыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Памерлі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1869 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лепельскім павеце