wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Герасіменка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Герасіменка. Алякса́ндр Міха́йлавіч Герасіме́нка (нар. 15 студзеня 1946, Узда, Мінская вобласць — 2 жніўня 2017) — беларускі палітык і дыпламат.

Біяграфія

Скончыў машынабудаўнічы факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, інжынер-механік (1969); завочнае аддзяленне Мінскай вышэйшай партыйнай школы КПБ, выкладчык грамадскіх дысцыплін (1986).

Працаваў вытворчым майстрам на Беларускім аўтазаводзе ў г. Жодзіна (1969—1970), інжынерам, старшым інжынерам на Мінскім трактарным заводзе (1970—1973), старшым інжынерам на ваенным заводзе ў войсках Савецкай Арміі (ГДР, 1973—1975), вядучым інжынерам, загадчыкам сектара знешніх эканамічных сувязяў Мінскага праектна-канструктарскага тэхналагічнага інстытута Міністэрства трактарнага і сельскагаспадарчага машынабудавання СССР (1975—1977), намеснікам старшыні, старшынёй Партызанскага райвыканкама г. Мінска, першым сакратаром Партызанскага райкама КПБ г. Мінска (1977—1990), другім сакратаром Мінскага гаркама КПБ (студзень — май 1990).

У 19901995 гадах быў старшынёй Мінскага гарадскога савета народных дэпутатаў і старшынёй выканаўчага камітэта горада Мінска. Быў членам канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР і Рэспублікі Беларусь 12-га склікання [1].

Дыпламатычная дзейнасць

16 жніўня 1995 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, а таксама Грэчаскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтве [2], у сувязі з чым скончыўся яго мандат дэпутата Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання [3]. На пасадах пасла заставаўся да 11 верасня 2000 года, калі быў адстаўлены і адначасова прызначаны намеснікам Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь [4].

13 красавіка 2006 года прызначаны быў Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы [5].

10 верасня 2013 года быў вызвалены з пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы [6].

Памёр 2 жніўня 2017 года[7].

Зноскі

  1. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 20 июля 1990 г. № 166-XII «Об избрании Конституционной комиссии» Архівавана 27 сакавіка 2018. (руск.)
  2. Указ Президента Республики Беларусь от 16 августа 1995 г. № 303 «О назначении Чрезвычайного и Полномочного Посла Республики Беларусь в Республике Болгарии Герасименко А. М. Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Греческой Республике по совместительству» Архівавана 2 чэрвеня 2012.
  3. Постановление Верховного Совета Республики Беларусь от 10 апреля 1995 г. № 3696-XII «О досрочном прекращении полномочий депутата Верховного Совета Республики Беларусь Герасименко А. М.» Архівавана 23 жніўня 2011. (руск.)
  4. Указ Президента Республики Беларусь от 11 сентября 2000 г. № 495 «О назначении А. М. Герасименко заместителем Министра иностранных дел Республики Беларусь» Архівавана 29 мая 2012. (руск.)
  5. Указ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 233 «О назначении А. М. Герасименко Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Латвийской Республике»(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Указ Президента Республики Беларусь от 10 сентября 2013 г. № 408 «Об освобождении от должности А. М. Герасименко» (руск.)
  7. «Працоўнай мовай у яго была беларуская»: памёр былы мэр Мінска Аляксандр Герасіменка

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Намеснікі міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 студзеня
Катэгорыя·Выпускнікі машынабудаўнічага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Уздзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання
Катэгорыя·Памерлі 2 жніўня
Катэгорыя·Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Латвіі
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Грэцыі
Катэгорыя·Асобы