wd wp Пошук:

Мінская вышэйшая партыйная школа

Мінская вышэйшая партыйная школа — вышэйшая навучальная ўстанова ў Мінску, якая займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачання. Размяшчалася ў будынку па вуліцы Карла Маркса, 31.

Гісторыя

З 26 верасня 1944 г. працавала Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ, якая мела аддзяленні арганізацыйна-партыйнай работы, журналістыкі, да 1951 года — камсамольскай работы. Тэрмін навучання 2 гады, з 1953 года — 3 гады. У 1956 годзе Рэспубліканская партыйная школа пры ЦК КПБ пераўтворана ў Мінскую вышэйшую партыйную школу, якая вяла падрыхтоўку і перападрыхтоўку партыйных і савецкіх работнікаў, работнікаў друку, радыё, тэлебачання. Тэрмін навучаіння 4 гады; у 1962 г. адкрыта аддзяленне з двухгадовым тэрмінам навучання для асоб з вышэйшай адукацыяй. На базе вышэйшай партыйпай школы працавалі курсы павышэння кваліфікацыі партыйных і савецкіх работнікаў, курсы старшынь і сакратароў сельсаветаў, Рэспубліканская камсамольская школа[1]. Сярод пастаянных навучальных дысцыплін, у школе важнае месца адводзілася выкладанню эканамічных навук, асабліва ў вобласці палітэканоміі, эканомікі прамысловасці і сельскай гаспадаркі, кіравання і эканомікі СССР. Гэтыя дысцыпліны выкладаліся ў адпаведнасці з устаноўкамі, уласцівымі партыйнай адукацыі, указаннямі КПСС і КПБ.

У 1988 годзе на 10 кафедрах вышэйшай партшколы выкладалі 95 педагогаў, у т. л. 11 дактароў і 76 кандыдатаў навук[1].

У 1991 годзе праца школы спынена ў сувязі з забаронай Вярхоўнага Савета БССР дзейнасці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі.

У цяперашні час у будынку былой Мінскай вышэйшай партыйнай школы размяшчаюцца філалагічны і эканамічны факультэты БДУ.

Рэктары

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 М. Б. Батвіннік, А. Л. Міцянін. 209. Будынак Мінскай вышэйшай партыйнай школы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·1956 год у Мінску
Катэгорыя·Зніклі ў 1991 годзе
Катэгорыя·Мінская вышэйшая партыйная школа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вышэйшыя навучальныя ўстановы Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1956 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую Савецкую Энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта