wd wp Пошук:

Аляксандр Браўн

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Браўн.

Аляксандр Карл Генрых Браўн (ням.: Alexander Carl Heinrich Braun[4] або ням.: Alexander Karl Heinrich Braun[4], або ням.: Alexander Braun[5], 10 мая 1805, г.Рэгенсбург, Германія29 сакавіка 1877) — нямецкі батанік, біёлаг, міколаг і палеантолаг.

Біяграфія

Вучыўся ў Гайдэльбергу (18241831) і Парыжы (18311832).

Прафесар Політэхнічнай школы ў Карлсруэ (18331846), прафесар і дырэктар Батанічнага саду ў Фрэйбургскім універсітэце (18461851), з 1851 года — у Берліне.

У 1869 годзе Браўн быў адным з заснавальнікаў Берлінскага таварыства антрапалогіі, этналогіі і гісторыі першабытнага грамадства.

Член Германскай акадэміі «Леапальдзіна», Парыжскай АН.

Аляксандр Браўн памёр у Берліне 29 сакавіка 1877 года.

Навуковая дзейнасць

Браўн спецыялізаваўся на папарацепадобных, мохападобных, водарасцях, насенных раслінах, на акамянеласцях і на мікалогіі[4].

Аўтар навуковых прац па вывучэнні будовы і развіцця прэснаводных зялёных водарасцей, папарацепадобных; даследаваў партэнагенез і поліэмбрыянію ў раслін.

Прыхільнік параўнальнага і антагенетычнага кірункаў у марфалогіі. На падставе марфалагічных прыкмет прапанаваў сваю філагенетычную сістэму, якая легла ў аснову сістэм нямецкіх вучоных А.Эйхлера і А.Энглера.

Навуковыя працы

Памяць

Дэкаратыўная расліна Polystichum braunii была названа ў гонар Аляксандра Браўна.[6]

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Alexander Braun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  4. 1 2 3 International Plant Names Index: Alexander Karl (Carl) Heinrich Braun (1805—1877)
  5. Alexander Braun
  6. Polystichum braunii

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Біёлагі Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 мая
Катэгорыя·Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Катэгорыя·Міколагі Германіі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэгенсбургу
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Катэгорыя·Палеантолагі Германіі
Катэгорыя·Памерлі 29 сакавіка
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1805 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Берліне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных