wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Пазняк

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пазняк. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Пазняк (нар. 23 ліпеня 1994, Ліда) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды.

Клубная кар’ера

Пачынаў займацца футболам у роднай Лідзе, але першым прафесійным клубам стаў гродзенскі «Нёман», за дубль якога пачаў гуляць з 2011 года. На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а ў сезоне 2013 ужо пачаў трапляць на лаўку запасных у асноўнай камандзе.

У красавіку 2014 года быў аддадзены ў арэнду ў «Ліду»[3], якая гуляла ў Першай лізе. У складзе лідскага клуба трывала гуляў у аснове, правёў 13 поўных матчаў. У ліпені 2014 года вярнуўся ў «Нёман»[4].

Пасля вяртання некаторы час гуляў за дубль, а 14 верасня 2014 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць магілёўскага «Дняпра», адгуляўшы ўсе 90 хвілін на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. Пазней стаў трывала трапляць у стартавы склад як цэнтральны, а часам левы абаронца. Сезон 2015 пачаў ужо ў якасці жалезнага іграка асновы.

У студзені 2016 года на два гады падоўжыў кантракт з «Нёманам»[5]. У студзені 2017 года адправіўся на прагляд у салігорскі «Шахцёр», і ў выніку ў лютым 2017 года падпісаў кантракт з гэтым клубам[6]. Сезон 2017 пачынаў у стартавым складзе салігорцаў, але пазней стаў у асноўным заставацца на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль.

У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Гарадзеі»[7]. У гарадзейскай камандзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2018 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў Салігорск[8].

У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае салігорскі клуб і можна вярнуцца ў «Нёман»[9]. У лютым 2019 года пасля прагляду падпісаў двухгадовы кантракт з гродзенскім клубам[10]. Аднак, згуляў за асноўную каманду гродзенцаў толькі ў двух матчах, астатні час выступаў за дубль. У ліпені 2019 года па пагадненні бакоў пакінуў «Нёман»[11] і неўзабаве зноў стаў іграком «Гарадзеі», падпісаўшы кантракт на 1,5 года[12]. У складзе «Гарадзеі» стаў асноўным абаронцам.

У лютым 2021 года праходзіў прагляд у казахстанскім «Кызыл-Жары», але не падышоў і неўзабаве падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама»[13]. На полі ў складзе брэсцкай каманды з’яўляўся рэдка, звычайна заставаўся на лаўцы запасных. У ліпені 2021 года пакінуў «Дынама»[14] і неўзабаве далучыўся да паўночнамакедонскіх «Работнічкаў»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе.

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Мінскам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком сталічнага клуба[16]. Замацаваўся ў якасці асноўнага абаронца каманды. У чэрвені 2022 года пакінуў «Мінск»[17] і неўзабаве падпісаў кантракт з карагандзінскім «Шахцёрам»[18].

Міжнародная кар’ера

У 2013—2016 гадах выступаў за моладзевую зборную Беларусі, дзе з’яўляўся асноўным левым абаронцам.

26 лютага 2020 года дэбютаваў за нацыянальную зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Балгарыі (1:0), адгуляўшы ўсе 90 хвілін.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2011дубльНёманБеларусь91
2012дубльНёманБеларусь261
2013дубльНёманБеларусь291
2014 (1)Д2ЛідаБеларусь130
2014 (2)Д1НёманБеларусь100
2015Д1НёманБеларусь230
2016Д1НёманБеларусь270
2017Д1ШахцёрБеларусь100
2018Д1ГарадзеяБеларусь261
2019 (1)Д1НёманБеларусь20
2019 (2)Д1ГарадзеяБеларусь60
2020Д1ГарадзеяБеларусь241
2021 (1)Д1ДынамаБеларусь30
2021/22 (1)Д1РаботнічкіПаўночная Македонія170
2022 (1)Д1МінскБеларусь120

Зноскі

  1. Aleksandr Poznyak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Aleksandr Poznyak // FBref.com
  3. Позняк продолжит карьеру в «Лиде» на правах аренды
  4. Александр Позняк покинул «Лиду» и вернулся в гродненский «Неман»
  5. “Неман” на два года продлил контракты с Позняком и Журневичем
  6. “Шахтер” объявил о подписании Позняка
  7. “Городея” официально сообщила об аренде у “Шахтера” Александра Позняка
  8. Близнюк завершил игровую карьеру
  9. Максим Володько с тульским “Арсеналом”?
  10. Позняк вернулся в “Неман”
  11. “Неман” расторг контракт с Позняком
  12. Позняк вернулся в “Городею”
  13. Александр Позняк стал игроком брестского “Динамо”
  14. Брестское “Динамо” расторгло контракт с Позняком
  15. Позняк перешел в македонский “Работнички”
  16. “Минск” подписал контракт с Позняком
  17. Александр Позняк официально покинул “Минск”
  18. Позняк подписал контракт с карагандинским “Шахтером”

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 ліпеня
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі зборнай Беларусі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Работнічкі Скоп’е
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Гарадзея
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Брэст
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лідзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1994 годзе
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Караганда