.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксандр Макась (нар. 8 кастрычніка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Гомель».
Выхаванец спартыўнай школы мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаванага ў «Партызан»). З 2009 года выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010. У сезоне 2011 дапамог мінчанам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў.
У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», але не змог замацавацца ў асноўным складзе. У ліпені 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У лютым 2013 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Мінск.
Сезон 2013 пачаў у складзе фарм-клуба «Мінск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноў не змог замацавацца ў аснове. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».
У сезоне 2014, пасля зыходу з клуба Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, стаў нарэшце асноўным нападнікам мінчан. Паспяхова праявіў сябе ў гэтай ролі, забіўшы за сезон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Мікалая Януша. У снежні 2015 года разарваў кантракт з «Мінскам»[3].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у казахстанскі «Іртыш»[4]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракта і накіраваўся ў стан іншага клуба з Казахстана — «Атырау»[5], з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2016 забіў толькі 1 гол у 24 матчах за «Атырау».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[7]. Пачынаў сезон у якасці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазней стаў часцей толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазней у сувязі з траўмамі стаў часцей выхадзіць на замену.
У снежні 2018 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[10] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[11], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. З мая па ліпень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярняў месца ў стартаым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[12]. У 2020 годзе заставаўся асноўным нападнікам каманды.
У лютым 2021 года перайшоў у літоўскі клуб «Судува»[13], дзе стаў пераважна выхадзіць на замену, разам з камандай выйграў сярэбраныя медалі чэмпіянату Літвы. У студзені 2022 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем»[14].
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[15]. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[16].