wd wp Пошук:

Алек Болдуін

Алек Болдуін, сапр.: Аляксандр Рэй Болдуін III (англ.: Alexander Rae «Alec» Baldwin III; нар. 3 красавіка 1958, Эмітвіл, штат Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі акцёр

, былы муж Кім Бейсінгер. Уладальнік прэмій «Залаты глобус» і «Эмі».

Біяграфія

Скончыў Універсітэт Джорджа Вашынгтона ў Вашынгтоне па спецыяльнасці «палітычныя навукі», Нью-Ёркскі універсітэт па класе драмы, Інстытут Лі Страсберга ў Нью-Ёрку. У кіно дэбютаваў у фільме «Дактары» ў 1963 годзе. Таксама працаваў у тэатры і на Брадвеі (казка Крэйга Лукаса «Прэлюдыя да пацалунка» і сатырычны гратэск Кэрыл Чэрчыль «Вялікія грошы»). Браты Алека — Уільям, Дэніэл і Стывен Болдуін — таксама акцёры.

На пачатку сваёй кар’еры ён выконваў як галоўныя, гэтак і другасныя ролі ў розных фільмах, як «Бітлджус» Тыма Бертана (1988), «Чынная дзяўчына» Майка Нікалса (1988), «У шлюбе з бандай» Джонатана Дэма (1988) і «Размоўнае радыё» Олівера Стоўна (1988). Акцёр прыцягнуў увагу да сябе, дзякуючы сваім выступам у ролі Джэка Раяна ў фільмах «Паляванне за Чырвоным Кастрычнікам» (1990) і ў «Гленгары Глен Рос» (1992). З тых часоў ён працаваў з такімі рэжысёрамі, як Вудзі Ален у фільмах «Эліс» (1990), «У Рым з каханнем» (2012) і «Блакітны язмін» (2013), а таксама Марцін Скарсэзэ ў фільмах «Авіятар» (2004) і «Адступнікі» (2006). За фільм-драму «Тарнач» (2003) Болдуін атрымаў намінацыю на «Оскар» за найлепшую мужчынскую ролю другога плану. Акрамя фільмаў, акцёр удзельнічаў у мультыплікацыйных праектах, як «Губка Боб Квадратныя Штаны» (2004), «Мадагаскар 2: Уцёкі да Афрыкі» (2008), «Вартавыя сноў» (2012) і «Малы Бос» (2017).

З 2006 па 2013 год Болдуін атрымаў ацэнку крытыкаў у сіткаме NBC «Студыя 30», за які атрымаў дзве прэміі «Эмі» і тры ўзнагароды «Залаты Глобус», а таксама сем прэмій Гільдыі кінаактораў за сваю працу над серыялам. Болдуін зацяты выканаўца роляў у тэатры, шматкроць выступаючы на Брадвее ў спектаклях «Трамвай „Жаданне“», «Макбет» і іншых, дзякуючы чаму мае на сваім рахунку прэмію «Тоні».

Сям’я

З колішняй жонкай — Кім Бейсінгер (1993—1999) у разводзе. Дачка — Ірланд (1995 г. н.)

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #137198752 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Alec Baldwin // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Спадарожнік»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акцёры тэлебачання ЗША
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 красавіка
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў штаце Нью-Ёрк
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Карыстальнікі Facebook
Катэгорыя·Галівудская алея славы
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Універсітэта Джорджа Вашынгтона
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе