wd wp Пошук:

Макбет

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Макбет (Macbeth), Мак Бетад мак Фіндляйх (шатл. гэл.: Mac Bethad mac Findláich; 1005 — 15 жніўня 1057) — кароль Шатландыі (1040—1057) з Марэйскай дынастыі. Стаў персанажам класічнай трагедыі Шэкспіра «Макбет», якая не зусім адпавядае гістарычнай рэчаіснасці.

Біяграфічныя звесткі

Унук караля Кенета II. У 1031 годзе ён атрымаў у спадчыну ад свайго бацькі тытул графа і вобласць Моры на поўначы Шатландыі.

У 1040 годзе паўстаў супраць свайго стрыечнага брата, караля Дункана I, і забіў яго. Ажаніўся з дачкой Кенета III і стаў каралём Шатландыі. На самай справе ён дамогся трона толькі пасля чатырох гадоў грамадзянскай вайны. Яго наступнае праўленне было адзначана перыядамі грамадзянскай вайны і дынастычнага канфлікту. У адзін з дастаткова мірных перыядаў Макбет здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе набыў вядомасць дзякуючы сваёй шчодрасці да бедных. Тым часам англасаксы падтрымалі прэтэнзіі на трон будучага караля Малькальма III. У 1057 годзе Макбет быў забіты войскамі Малькальма.

Пахаваны на востраве Аёна.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118640690 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 MacBeth // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Каралі шатландскія
Вікіпедыя:Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Памерлі ў 1057 годзе
Нарадзіліся ў 1005 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Пахаваныя на Аёне
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Памерлі 15 жніўня
Асобы