wd wp Пошук:

Адрар-Іфарас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Адрар.

Гелта
Дзіўны камень
Уезд у горад Кідаль

Адра́р-Іфара́с (Іфарас; Adrar des Iforas) — пласкагор’і у паўночнай Афрыцы, на поўдні пустыні Сахары, на мяжы Малі і Алжыра.

Вышыня плато складае да 890 м.

Пласкагор’і складзены дакембрыйскімі крышталічнымі пародамі, галоўным чынам гранітамі. Па далінах вадзі, якія захоўваюць грунтовыя воды, — расліннасць засушлівай саванны з удзелам ксерафітных траваў (дзікае проса і інш). На вяршынях — горныя пустыні з рэдкімі ксерафітнымі акацыямі. У аазісах развіта земляробства (пшаніца, тытунь, перац, цыбуля). Разводзяць вярблюд аў і зебу.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Геаграфія Алжыра
Катэгорыя·Геаграфія Малі