wd wp Пошук:

Аазіс

Аазіс каля Ікі, Перу
**Аазіс** (ад ст.-грэч.: *ὄασις* са ст.-егіп.: *wḥȝt*) — размешчаны каля прыроднага вадаёма астравок [расліннасці](/Расліннасць "Расліннасць") пасярод [пустыні](/Пустыня "Пустыня").

Аазісы могуць істотна розніцца па велічыні і характары: ад невялікіх сажалак, абкружаных фінікавымі пальмамі да цэлых гарадоў з сельскагаспадарчай дзейнасцю і прамысловасцю.

У Антарктыцы аазісам называецца тэрыторыя, свабодная ад снегу і лёду.

У пераносным сэнсе — ціхае, спакойнае месца сярод навакольнага тлуму і мітусні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Аазісы