wd wp Пошук:

Адзёр

Сып на скуры дзіцяці ад адру

Адзёр — заражэнне дыхальных шляхоў адзёрным(англ.) бел. вірусам ад хворага чалавека пры размове, чханні і кашлі. Ускладненне хваробы выклікае паражэнне дыхальных шляхоў, органаў слыху і цэнтральнай нервовай сістэмы, гаймарыт, фарынгіт, ларынгіт, трахеіт, бранхіт, пнеўманію, серозны менінгіт, менінгаэнцэфаліт, энцэфалапатыю, полінеўрыт і падвостры склеразавальны панэнцэфаліт(англ.) бел., што ўяўляе смяротную пагрозу.

Папярэджанне

Адзіным спосабам прадухілення заражэння ёсць вакцынаванне. Насельніцтва Беларусі атрымлівае 2 прышчэпкі ў 1 і 6 год[3].

Праявы

Хвароба пачынаецца ўздымам тэмпературы да +39 °C. З’яўляецца рэзкі сухі кашаль, закладзенасць носа, пачырваненне і разрыхленне слізістай задняй сценкі глоткі. Праз 2 дні ўзмацняецца кашаль, развіваецца кан’юнктывіт і святлабоязь, на слізістай шчок з’яўляецца плямістая экзантэма. Першы сып з’яўляецца за вушамі, на пераноссі. Цягам сутак сып распаўсюджваецца на ўвесь твар, шыю, верхнюю частку грудзіны, на другія суткі — на тулава і рукі, на трэція — на ногі. Сып мае выгляд дробных плям і пухіркоў ружовага або чырвонага колеру, якія на працягу некалькіх гадзін павялічваюцца ў памерах і зліваюцца. Праз 3-4 дні сып пачынае цямнець і знікае праз 7-19 дзён, што суправаджаецца вотруб’епадобным лушчэннем скуры[4].

Гл.таксама

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29sonu — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
  3. Імунізацыя насельніцтва Рэспублікі Беларусь(нявызн.). Беларускае тэлеграфнае агенцтва (26 сакавіка 2012). Праверана 11 чэрвеня 2013.
  4. Вольга Бацкалевіч Адзёр і яго прафілактыка(нявызн.). Раённая газета «Ляхавіцкі веснік» (19 кастрычніка 2011). Праверана 11 чэрвеня 2013.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Захворванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вірусныя інфекцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных