wd wp Пошук:

Гаймарыт

Левабаковы гаймарыт

Гаймарыт (верхнясківічны сінусіт) — запаленне слізістай верхнясківічнай(англ.) бел. калянасавой пазухі(англ.) бел.[1]. Назва ад прозвішча лекара Натаніэля Гаймара(англ.) бел., які ўпершыню апісаў прыкметы хваробы ў ХVІI стагоддзі. Выклікаецца парушэннем ачышчэння пазухаў праз ацёк слізістай. Ускладненне вядзе да запалення мазгавой абалонкі (менінгіт).

Папярэджанне

Хваробу прадухіляе лячэнне карыесу зубоў і запалення ў роце (парадантыт), змазванне ноздраў супрацьмікробным сродкам (аксалінавая мазь і ментолавы алей) перад выхадам на вуліцу ў халодную пару.

Прычыны

Развіццю хваробы спрыяе насмарк, інфекцыя (грып і шкарлятына), карыес верхніх зубоў, парушэнне насавога дыхання праз адэноіды, пераахаладжэнне.

Праявы

Хвароба выяўляецца праз агульную слабасць, закладзенасць носа, адчуванне ціску і напругі ў вобласці вачэй, шчок і верхняй сківіцы, боль у вобласці каляносных пазухаў, галаўны боль пры кашлі, чханні і нахіле галавы. Адзначаецца павышэнне тэмпературы цела і гнойныя выдзяленні з носа[2].

Зноскі

  1. Аляксандр Арцюшкевіч. Гаймарыт // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 1997. — Т. 4. — С. 439. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0.
  2. Вольга Цыбульская. Гаймарыт: калоць або не калоць // Краіна здароўя. — 30 снежня 2009. — № 55 (169). — С. 7.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прыдаткавыя пазухі носа
Катэгорыя·Захворванні ЛОР-органаў
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum