wd wp Пошук:

Адам Міхал Ракіцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ракіцкі.

Адам Міхал Ракіцкі (польск.: Adam Michał Rokicki; каля 1740 — 28 сакавіка 1779 ці 25 студзеня 1779, г. Вільня[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, кашталян менскі (17771779), «граф на Брагіне».

Біяграфія

Належаў да каталіцкага шляхецкага роду Ракіцкіх герба «Равіч» з Ашмянскага павета. Быў сынам Марыяны Дэрксгоф і ашмянскага стражніка (1732—1739), ашмянскага скарбніка (1739—1741), ашмянскага канюшага (1741—1749), ашмянскага войскага (1749—1759) і рэгента малой пячаткі Літоўскага Трыбунала (1757—1759) Франца Антонія Ракіцкага (памёр у 1759), уласніка значнага маёнтка Брагін (купленага ў княгіні Альжбеты Замойскай у 1754 за 550 000 злотых) і лідара групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце.

Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Рэчыцкага павета ў 1771—1772 гг. Рэгент ВКЛ (згадваецца ў 1765), ротмістр 28-й харугвы 2-й (пяцігорскай) брыгады нацыянальнай кавалерыі войскаў ВКЛ у 1773—1779 гг., асэсар задворнага суда з 1777 года, кашталян менскі ў 17771779 гг. , дэпутат ад Мазырскага павета і маршалак Галоўнага Трыбунала ВКЛ у 1778—1779 гг[1]. 17 кастрычніка 1777 быў абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала.

Валодаў па бацьку значным маёнткам Брагін (Брагінскае графства і Ялчанскі ключ) у Кіеўскім ваяводстве.

Узнагароды

Кавалер Ордэна Св. Станіслава (1777)[1].

Сям’я

Быў жанаты з Марыянай (Марыяй Юзафінай) Аскеркай (пам. пасля 1802), дачкой мазырскага маршалка Рафала Алаіза Аскеркі герба «Мурдэліа зменены» і князёўны Станіславы Тэрэзы, дачкой віцебскага ваяводы Марцыяна Міхала Агінскага. Меў з ёй дзяцей[1]:

Пасля смерці мужа Марыяна з Аскеркаў Ракіцкая выйшла 28 лютага 1781[1] года ў другі раз за ўпіцкага кашталяна Міхала Страшэвіча (29.09.1750 — 01.11.1818) і мела ад яго двух дачок — Тэрэзу (выйшла за Яна Шукшту) і Аляксандру (выйшла за Міхала Корвін-Касакоўскага).

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 РОКИЦКИЙ Людвиг Михайлович // Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793-1917) : биографический справочник / сост. Ю.Н. Снапковский; редкол.: В.И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016. — 398 с. — ISBN 978-985-01-1200-2.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Кашталяны менскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1779 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава (Польшча)
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ракіцкія
Катэгорыя·Постаці Брагіна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1740 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 сакавіка
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Памерлі 25 студзеня