wd wp Пошук:

Канюшы

Канюшы — прыдворны чын(руск.) бел. (пасада) у сярэднявечных манархіях, які прадугледжвае загадванне конямі і стайнямі манарха: напрыклад, лорд-канстэбль(руск.) бел. у Англіі, канетабль(руск.) бел. у Францыі.

У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім

У Польшчы вядомы з XI ст., у ВКЛ — з XV ст. Павінен быў наглядаць за вялікакняжацкімі табунамі і стайнямі, хоць фактычна гэтыя абавязкі выконваў падканюшы. У XVI ст. пры вялікім князю называўся канюшы дворны, у паветах — канюшы земскі. З XVII ст. пасада вялікага канюшага (канюшы ВКЛ) — дыгнітарская, гэта значыць прыдворная.

У Расіі

У Рускай дзяржаве чын канюшага, ці ледзь не самы прэстыжны пры двары, існаваў з XV да пачатку XVII стагоддзя. Вядзе сваё паходжанне ад княжаскага цівуна XI—XII стст. З канца XV стагоддзя канюшы — начальнік Канюшневага загаду(руск.) бел.[1].

Зноскі

  1. Г. П. Успенский «Опыт повествования о древностях Русских». Харьков, 1818. Стр. 280.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Прыдворныя чыны