wd wp Пошук:

Часлаў Манюшка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манюшка. Часлаў Станіслававіч Манюшка (20 ліпеня 1790, Смілавічы, Менскі павет, Менскае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае1870) — арыстакрат, бацька кампазітара Станіслава Манюшкі.

Біяграфія

Прадстаўнік старажытнага беларускага шляхецкага роду Манюшкаў герба «Крыўда», сын Станіслава (1734—1807) і Евы з Вайніловічаў.

Нарадзіўся 20 ліпеня 1790 года ў Смілавічах. Як адзначае А. Валіцкі, Часлаў Манюшка ў той жа дзень быў ахрышчаны мясцовым ксяндзом М. Гродскім. Пачатковую адукацыю Часлаў атрымаў пад кіраўніцтвам ксяндза экс-місіянера Ю. Корвеля. Пасля гэтага вучыўся ў Смілавіцкім канвенце. Потым пераехаў у Вільню, відаць, хутчэй за ўсё ён хацеў паступіць у Віленскі ўніверсітэт[1].

Удзельнік вайны 1812 года на баку Напалеона. Нягледзячы на тое, што яшчэ ў пяцігадовым узросце страціў адно вока, ён уступіў у полк конных літоўскіх стралкоў. У 1813 (ці ў 1815) годзе ён выйшаў у адстаўку[1]. Не вярнуўся з-за мяжы, і таму яго маёнтак у Ігуменскім павеце паводле царскага маніфеста быў канфіскаваны ў казну[2][удакладніць].

20 ліпеня 1818 года ён ажаніўся з Альжбетай Маджарскай і асеў у маёнтку Убель паблізу Смілавічаў. Як адзначаў А. Валіцкі, «… Часлаў меў характар надзвычай сяброўскі і вясёлы. З погляду навуковай адукацыі ён не мог параўнацца са сваімі братамі, але вайсковая служба, шматлікія падарожжы і сяброўства з цікавымі людзьмі, не толькі з арыстакратыі, але і з вельмі адукаванымі, аказалі значны ўплыў на яго выхаванне»[1].

Капліца-пахавальня Манюшкаў у Роткаўшчыне. Малюнак Яна Часлава Манюшкі

У 1820 годзе — адстаўны капітан ВП[2].

Член масонскай ложы «Паўночная паходня» ў Мінску, масон 3-й ст. у 1820; член ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы[2].

Пасля Дамініка быў гаспадаром маёнтка Радкаўшчызна, паставіў яму тут каменны абеліск з надпісам «Заснавальніку агранамічнай школы ў 182… у Радкаўшчызне. Брат Часлаў Манюшка. 1861 г. чэрвеня 20 дня. Любі Бога і Бліжняга з цэлага свайго сэрца. Рабі дабро…»[2]. У 1842 годзе Часлаў Манюшка быў вымушаны прадаць Убель губернскаму сакратару Івану Дзічкоўскаму[1]. Пасля смерці Манюшкі маёнтак Пацігола перайшоў праз шлюб Паўліны да роду Ваньковічаў[2].

Пахаваны разам з жонкай у сямейнай капліцы-пахавальні ў Роткаўшчыне.

Мастацкая спадчына

Захапляўся маляваннем і з задавальненнем прысвячаў яму вольны час. Як адзначалі сучаснікі, Часлаў не атрымаў добрай мастацкай адукацыі, але сяброўства з рознымі мастакамі і шматлікія з німі сувязі дапамагло Чаславу дасягнуць добрага ўзроўня. Сяброўскія адносіны склаліся ў яго з Валенціем Ваньковічам і Янам Дамелем. З першым з іх ён некаторы час нават жыў у адным доме і меў сумесную майстэрню. Акрамя таго, Часлаў быў заўзятым калекцыянерам. Ён збіраў творы мастацтва і вельмі часта плаціў вялікія грошы за каштоўныя рэчы. Даследчыкі адзначалі, што Часлаў Манюшка быў таленавітым рысавальшчыкам і яго матэрыялы з’яўляюцца каштоўнай іканаграфічнай крыніцай па гісторыі роду і асяроддзя Станіслава Манюшкі[1].

Сям’я

Жонка Альжбета ў інтэр’еры кватэры Манюшкаў у Мінску. Малюнак Часлава Манюшкі, 1840 г.

У шлюбе з Альжбетай Маджарскай (памерла ў 1850 годзе, пахавана ў Радкаўшчызне), праўнучкай майстра слуцкіх паясоў Яна Маджарскага, меў трох дзяцей:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Сядзіба Манюшкі. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі
  2. 1 2 3 4 5 Швед, В. В. Манюшка Чэслаў Станіслававіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Удзельнікі вайны 1812 года
Нарадзіліся 20 ліпеня
Пахаваныя ў Смалявіцкім раёне
Памерлі ў 1870 годзе
Артыкулы, у якіх трэба ўдакладніць крыніцы
Род Манюшкаў
Манюшкі
Мастакі Беларусі
Нарадзіліся ў 1790 годзе
Нарадзіліся ў Смілавічах
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Члены масонскай ложы «Паўночная паходня»