wd wp Пошук:

Часлаў Іванавіч Родзевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Родзевіч. Часлаў Іванавіч Родзевіч (20 сакавіка 1889, фальварак Кур’янаўшчына, цяпер Лагойскі раён, Мінская вобласць — сакавік 1942) — беларускі тэатральны і грамадскі дзеяч. Брат Л. Родзевіча.

Біяграфія

Часлаў Родзевіч першы ў другім радзе

У 1908 г. скончыў Віленскую сярэднюю хіміка-тэхналагічную школу, а таксама Новачаркаскі політэхнічны інстытут (1918).

Удзельнік Першай беларускай тэатральнай вечарыны ў лютым 1910 г. у Вільні, уваходзіў у Беларускі музычна-драматычны гурток у Вільні, Першую беларускую трупу І. Буйніцкага. Адзін з заснавальнікаў Беларускага таварыства дапамогі ахвярам 1-й сусветнай вайны (1916—1918) і Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства ў Петраградзе. У 1918 г. супрацоўнік Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1918—1919 гг. акцёр, камісар Беларускага савецкага тэатра ў Мінску, выкладчык Мінскага беларускага педагагічнага інстытута.

Падчас польскай акупацыі 1919—1920 член Мінскай беларускай школьнай рады, загадчык аддзела асветы Мінскага магістрата, старшыня Беларускай тэатральнай камісіі пры Часовым беларускім нацыянальным камітэце.

У 1920-я г. ўдзельнічаў у рабоце Навукова-тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасвеце БССР, займаўся навуковымі даследаваннямі ў галіне прыродазнаўства пры Мінскай балотнай станцыі. 3 1922 г. у Інбелкульце, з 1925 г. навуковы сакратар сельскагаспадарчай секцыі (з 1929 Беларускай АН).

У ліпені 1930 г. арыштаваны, асуджаны па справе «Саюза вызвалення Беларусі» і высланы на 5 гадоў у Саратаў (Расія). Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г.

Аўтар працы пра беларускія народныя танцы, зборніка «Песні з нотамі» (не захаваліся).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Асуджаныя па справе «Саюза вызвалення Беларусі»
Памерлі ў 1942 годзе
Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
Акцёры Беларусі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1889 годзе
Рэабілітаваныя ў СССР
Вучоныя Беларусі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Супрацоўнікі Інстытута беларускай культуры
Члены Мінскай беларускай школьнай рады
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Нарадзіліся 20 сакавіка
Памерлі ў Саратаве