wd wp Пошук:

Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства

Таварыства ахвотнікаў беларускага народнага штукарства існавала ў Петраградзе ў 1918 пры падтрымцы Беларускага нацыянальнага камісарыята.

Члены-заснавальнікі — Ч. Родзевіч (ініцыятар стварэння), З. Жылуновіч (Ц. Гартны), І. В. Лагун, Б. Тарашкевіч, Г. Багдановіч. Таварыства мела на мэце садзейнічаць развіццю беларускай літаратуры, тэатра, вуснай народнай творчасці, архітэктуры, музыкі, клапаціцца пра помнікі мастацтва. Мела аддзяленне ў Пецяргофскім рааёне Петраграда. Пры таварыстве існаваў драматычны гурток. У памяшканні тэатра драмы і камедыі 20.4.1918 таварыства наладзіла беларускую вечарынку, на якой прысутнічала каля 300 чал. Калекцыя запісаў беларускіх народных песень з архіва таварыства ў 1922 перададзена Беларускай драматычнай студыі ў Маскве.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (3):
Беларусы ў Санкт-Пецярбургу
Арганізацыі Санкт-Пецярбурга
Арганізацыі беларусаў Расіі