wd wp Пошук:

Першая беларуская вечарынка ў Вільні

І. Буйніцкі з дачкой Вандай у час выступлення на вечарынцы

Першая беларуская вечарынка ў Вільні адбылася 12 лютага 1910 года ў клубе чыгуначнікаў. Мела значны грамадскі рэзананс, садзейнічала развіццю беларускага прафесійнага і аматарскага тэатральнага мастацтва.

Гісторыя

Вечарынка арганізавана А. Бурбісам пры падтрымцы рэдакцыі газеты «Наша ніва». Удзельнічала каля 100 чалавек, прысутнічала каля 1000 гледачоў. У праграме спектакль «Па рэвізіі» М. Крапіўніцкага (пастаноўка А. Бурбіса, сярод удзельнікаў Я. Арлоўскі, Ф. Мурашка, Ч. Родзевіч і інш.); харавыя творы «А хто там ідзе?» (муз. Л. Рагоўскага на словы Я. Купалы), «Чаму ж мне не пець» і іншыя беларускія народныя песні (дырыжор Л. Рагоўскі); народныя танцы «Лявоніха», «Мяцеліца», «Юрка», «Верабей» (пад кіраўніцтвам І. Буйніцкага). Ігнат Буйніцкі не быў згаданы на афішы мерапрыемства, надрукаванай у «Нашай Ніве». Аднак выступ танцавальнай трупы Буйніцкага меў на гэтай вечарыне каласальны поспех. Разам з новымі драматычнымі акцёрамі і спевакамі трупа стала прафесійнай і атрымала назву «Першая беларуская трупа» або «Тэатр Ігната Буйніцкага». Да трупы на пастаяннай аснове далучыліся тры музыкі: дудар (Адам Шульга), скрыпач (Франак Голер) і цымбаліст (Ян Голер).

Афіша першай беларускай вечарынкі ў Вільні

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Падзеі 12 лютага
Тэатр Беларусі
1910 год у Вільнюсе
Падзеі ў Вільнюсе
1910 год у культуры і мастацтве