wd wp Пошук:

Фёдар Фёдаравіч Ушакоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ушакоў.

Ікона Ушакова

Фёдар Фёдаравіч Ушакоў (руск.: Фёдор Фёдорович Ушако́в; 1744, в. Бурнакова, зараз Тутаеўскі раён Яраслаўскай вобласці — 2 (14) кастрычніка 1817, в. Аляксееўка, зараз Цемнікаўскі раён Мардовіі) — расійскі адмірал, праваслаўны святы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў небагатай дваранскай сям’і: бацькам яго быў Фёдар Ігнацьевіч Ушакоў (17101781), сяржант у адстаўцы, а дзядзькоў старац Феадор Санаксарскі. Скончыў Марскі кадэцкі корпус (1766), служыў на Балтыйскім флоце. З 1769 года ў Данской (Азоўскай) флатыліі, удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1768—1774 гадоў. У 1769 годзе атрымаў званне лейтэнанта. У канцы 1772 года атрымаў у камандаванне бот «Кур’ер», знаходзіўся ў крэйсерстве ў Чорным моры ўздоўж паўднёвага берагу Крыма. У 1773 годзе, камандуючы 16—гарматным караблём «Мадон», удзельнічаў у адбіцці ў Балаклаве турэцкага дэсанту.

З 1775 года камандаваў фрэгатам. У 1780 годзе прызначаны камандзірам імператарскай яхты, але неўзабаве адмовіўся ад прыдворнай кар’еры. У 17801782 камандзір лінейнага карабля «Віктар», які ахоўваў у Міжземным моры расійскія гандлёвыя судны ад пірацкіх дзеянняў англійскага флота.

З 1783 года на Чарнаморскім флоце, назіраў за будаўніцтвам караблёў у Херсоне, удзельнічаў у будаўніцтве галоўнай базы ў Севастопалі. У пачатку руска-турэцкай вайны 1787—1791 гадоў — камандзір лінейнага карабля «Святы Павел». У баі ля вострава Фіданісі (1788), камандуючы авангардам эскадры, нанёс паразу праўзыходным сілам турак. У 1789 годзе ўзведзены ў контр-адміралы. Камандуючы з 1790 года Чарнаморскім флотам, атрымаў перамогі над турэцкім флотам у Керчанскай марской бітве 1790 года, ля вострава Тэндра (1790) і ля мыса Каліякрыя (1791), звернучыся да створанай ім новай манеўранай тактыцы, якая прынцыпова адрознівалася ад прынятай у то час лінейнай тактыкі.

Асноўныя рысы тактыкі Ушакова — выкарыстанне адзіных паходна-баявых парадкаў, рашучае збліжэнне з супернікам на кароткую дыстанцыю без перабудовы баявога парадку, засяроджванне асноўных сіл супраць флагманскіх караблёў суперніка, вылучэнне рэзерва («эскадры кайзер-сцяга»), спалучэнне прыцэльнага артылерыйскага агню і манеўру, пераслед суперніка да поўнага яго знішчэння або ўзяцця ў палон. Надаючы вялікае значэнне марской і агнявой вывучцы асабістага складу, Ушакоў быў прыхільнікам сувораўскіх прынцыпаў выхавання падпарадкаваных. У 1793 годзе ўзведзены ў віцэ-адміралы.

Падчас Міжземнаморскага паходу Ушакоў 1798—1800 выявіў сябе як буйны флатаводзец, майстэрскі палітык і дыпламат пры стварэнні грэчаскай Рэспублікі Сямі Астравоў пад пратэктаратам Расіі і Турцыі. Паказаў узоры арганізацыі ўзаемадзеяння войска і флота пры авалоданні Іанічнымі астравамі і асабліва выспай Корфу (Керкіра), пры вызваленні ад французаў Італіі, падчас блакады Анконы і Генуі, пры авалоданні Неапалем і Рымам. У 1799 годзе ўзведзены ў адміралы. У 1800 эскадра Ушакова вярнулася ў Севастопаль.

Заслугі Ушакова не былі ацэненыя Аляксандрам I, які прызначыў яго на другарадную пасаду галоўнага камандзіра Балтыйскага вяслярнага флота і начальнікам флоцкіх каманд у Пецярбургу, а ў 1807 годзе звольніў у адстаўку.

Падчас Айчыннай вайны 1812 года Ушакоў быў абраны начальнікам апалчэння Тамбоўскай губерні, але з-за хваробы адмовіўся ад пасады. Флатаводзец памёр 2 (14) кастрычніка 1817 года ў сваім маёнтку ў вёсцы Аляксееўка ў Мардовіі. Пахаваны ў Санаксарскім манастыры каля горада Цемнікава.

5 жніўня 2001 года адмірал Ушакоў кананізаваны Рускай Праваслаўнай Царквой як мясцовапачытаемы святы Саранскай епархіі. Праз тры гады кананізаваны як агульнацаркоўны святы.

Імем Ушакова названы вуліцы і плошчы ў шэрагу гарадах (Масква, Севастопаль, Херсон, Сароў), помнікі яму ўсталяваны ў Рыбінску, Сарове, Балгарыі, Тутаеве, Севастопалі, Яраслаўлі і інш. Імя Ушакова насілі баявыя караблі рускага і савецкага Ваенна-Марскога Флота. Імем Ушакова названа Марская дзяржаўная акадэмія ў Наварасійску, астэроід 3010 Ushakov. 3 сакавіка 1944 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР заснаваў ваенны ордэн Ушакова двух ступеняў і медаль Ушакова. 5 жніўня 2006 года ў горадзе Саранску адкрыты кафедральны сабор святога праведнага воіна Фёдара Ушакова.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1745 годзе
Катэгорыя·Расійскія камандзіры напалеонаўскіх і рэвалюцыйных войнаў
Катэгорыя·Выпускнікі Марскога кадэцкага корпуса
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 3 ступені
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Расійскай імперыі
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
Катэгорыя·Праведныя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 2 ступені
Катэгорыя·Рускія праваслаўныя святыя
Катэгорыя·Памерлі 14 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Януарыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1744 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1817 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мардовіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1787—1791
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XXI стагоддзі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскоўскай губерні
Катэгорыя·Камандуючыя Чарнаморскім флотам
Катэгорыя·Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1768—1774
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Іаана Іерусалімскага (Расія)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Георгія II класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Пахаваныя ў Мардовіі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIX стагоддзя
Катэгорыя·Адміралы Расійскай імперыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»