wd wp Пошук:

Балаклава

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Балаклава (значэнні). Балакла́ва (укр.: Балаклава, крымскатат.: Balıqlava, Балыкълава) — населены пункт на паўднёва-заходнім узбярэжжы Крымскага паўвострава, да 1957 года меў статус горада, сёння ў адміністрацыйным стаўленні з’яўляецца часткай Балаклаўскага раёна Севастопаля[1], хоць фактычна і дагэтуль тэрытарыяльна аддзелены ад астатняга Севастопаля незастроеннай прасторай у некалькі кіламетраў. Па адной з версій назва горада паходзіць з турэцкай мовы[2] і перакладаецца як «рыбны мяшок»; па іншай версіі назва паходзіць з крымскататарскай мовы, на якай выраз «balıqlı ava» даслоўна азначае «рыбнае надвор’е»[3].

Балаклаўская бухта — адна з самых зручных бухт на Чорным моры[4] для швартоўкі караблёў, база падводных лодак, яна вузкая (200—400 м) і глыбокая (да 17 м), у ёй не бывае штармоў. Пры ўваходзе ў бухту скалісты бераг робіць некалькі паваротаў, таму з боку адкрытага мора гавань наогул не бачная.

Зараз Балаклава з’яўляецца папулярным крымскім курортам. Турыстаў прыцягвае не толькі горад з старажытнай гісторыяй і вялікай колькасцю помнікаў, але і навакольныя пляжы, куды можна дабрацца на катэрах, і маляўнічыя скалы ў мыса Ая з гротамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. «Станом на 01.04.2008 Місто Севастополь». Балаклава не ўключаная ў пералік асобных населеных пунктаў Севастопаля.(недаступная спасылка)
  2. TDK Online — Balıklava entry Архівавана 22 жніўня 2007.
  3. Крымскататарска-рускі слоўнік Архівавана 4 лютага 2008.
  4. Гриневецкий С. Р., Зонн И. С., Жильцов С. С. Черноморская энциклопедия. М.: Международные отношения, 2006. — с. 62-63. ISBN 5-7133-1273-9

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Ваенныя парты
Катэгорыя·Населеныя пункты Крыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Парты Чорнага мора
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Севастопаль