wd wp Пошук:

Дзмітрый Іванавіч Курдзін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Курдзін. Дзмітрый Іванавіч Курдзін (псеўданімы: А.Сапёлка; Антон Сапёлка; 1 (13) кастрычніка 1899, в. Дзмітрычукі, Каменскі павет, Пензенская губерня, цяпер Каменскі раён, Пензенская вобласць, Расія — 12 снежня 1937, Віцебск, НКУС) — беларускі драматург, паэт.

Біяграфія

Вучыўся ў Саратаўскім ветэрынарным інстытуце, які скончыў у 1925 годзе. Накіраваны ў Беларусь. Служыў ваенным ветэрынарным урачом у Менску, потым у Віцебску. Выкладаў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце.

Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1934 года.

Арыштаваны 12 жніўня 1937 года; расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957 годзе.

Творчасць

Літаратурную дзейнасць пачаў як паэт, выступіўшы з вершамі ў перыядычным друку ў 1925 года. Пісаў на рускай і беларускай мовах. Сапраўдную літаратурную вядомасць К. прынесла п’еса «Міжбур’е», якая ўпершыню была пастаўлена ў 1929 годзе Е. Міровічам у БДТ-1. П’есу з поспехам ставілі тэатры Масквы, Ленінграда, Баку, Смаленска, Ульянаўска, Саратава і інш. У 1932 была пастаўлена яго п’еса «Контратака», у 1934 — «Чалавек вырашае» (БДТ-2). Аўтар п’ес «Азеляненне цэха» (1935) і «Алюр. Тры крыжы».

Творы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Выпускнікі Саратаўскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны
Катэгорыя·Паэты XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў СССР
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Памерлі 12 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Беларускамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Расстраляныя ў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў Віцебску
Катэгорыя·Драматургі Беларусі