wd wp Пошук:

Лэнс Армстранг

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Армстранг.

Лэнс Эдвард Армстранг (англ.: Lance Edward Armstrong, імя пры нараджэнні — Лэнс Эдвард Гандэрсан (англ.: Lance Edward Gunderson); 18 верасня 1971, Плана, штат Тэхас, ЗША) — амерыканскі шашэйны веласіпедыст.

Армстранг быў адным з мацнейшых веласіпедыстаў свету. Ён станавіўся 7-разовым пераможцам самай прэстыжнай і адной з трох самых складаных шматдзёнак — Le Tour de France, перамагаючы ў 1999, 2000, 2001, 2002, 2003 и 2004 гг., падчас выступлення за клуб «US Postal Service» (сучаснае імя клуба — «Discovery Channel»). Гэта пры тым, што ў 1996 годзе ў Армстранга быў выяўлены рак, і метастазы распаўсюдзіліся на ўсё цела. Аднак ён здолеў не толькі выжыць, але і вярнуцца ў вялікі спорт дзякуючы сучаснай медыцыне. Пасля сямі перамог на «Тур дэ Франс» Лэнс аб’явіў, што пакідае спорт[2]. 9 верасня 2008 года Армстранг вярнуўся ў спорт і выступаў за казахскі клуб «Astana», а потым за ўласны клуб «Team RadioShack».

У 2012 годзе з’явіліся паведамленні, што ў Лэнса Армстронга забіраюць сем тытулаў пераможцы велагонкі «Тур дэ Франс» у сувязі з абвінавачваннямі Амерыканскага антыдопінгавага агенцтва (USADA) ва ўжыванні допінгу. USADA абвінаваціла велагоншчыка ў парушэнні цэлага шэрагу антыдопінгавых правілаў: ён ужываў забароненыя прэпараты і дзяліўся допінгам з іншымі спартоўцамі. З чэрвеня 2012 амерыканец у судзе спрабаваў даказаць сваю невінаватасць, аднак прысуд па ягонай справе адкладаўся, і ў выніку Армстронг вырашыў спыніць барацьбу.[3]

Зноскі

  1. https://www.cnn.com/2013/01/17/us/lance-armstrong-fast-facts/index.html
  2. Вялікі і непераможаны Лэнс Армстранг развітаўся з вялікім спортам на Елісейскіх палях
  3. http://nashaniva.by/?c=ar&i=78934

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Велагоншчыкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе
Катэгорыя·Карыстальнікі Twitter
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 верасня
Катэгорыя·Велагоншчыкі ЗША
Катэгорыя·Велагоншчыкі на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па шашэйных велагонках
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных