wd wp Пошук:

Рэспубліка Тэхас

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Тэхас.

Рэспубліка Тэхас (англ.: Republic of Texas) — дзяржава, якая існавала ў 18361846 у Паўночнай Амерыцы. У 18351836 Тэхас дамогся незалежнасці ад Мексікі, у 1845 увайшоў у склад ЗША.

Вайна за незалежнасць

Асноўны артыкул: Вайна за незалежнасць Тэхаса Прычынамі жадання Тэхаса набыць незалежнасць стала дыктатура прэзідэнта Антоніа Санта-Аны, забарона рабства ў Мексіцы і забарона эміграцыі з ЗША ў Мексіку.

Вайна пачалася 2 кастрычніка 1835 з сутыкнення тэхаскіх і мексіканскіх войскаў каля горада Гансалес. 10 кастрычніка 1835 капітулюе мексіканскі гарнізон у Галіадзе. 24 кастрычніка паўстанцы асаджваюць гарнізон Бехара, які здаецца 10 снежня пасля падзення Ліпанцітлана і страты сувязі з узбярэжжам.

23 лютага пачынаецца бітва за Алама, стаўшая сімвалам барацьбы Тэхаса за незалежнасць, у якой мексіканскія войскі цалкам знішчаюць нешматлікіх салдат гарнізона. Гераічная абарона абарона форта вызывае моцны ўздым патрыятызму сярод тэхасцаў, якія запісваюцца добраахвотнікамі ў войскі паўстанцаў.

Дэкларацыя незалежнасці Тэхаса

2 сакавіка 1836 Тэхас аб’яўляе незалежнасць ад Мексікі, а 21 красавіка войскі Сэма Х’юстана разбіваюць мексіканцаў у бітве пры Сан-Хасінта і захопліваюць у палон прэзідэнта Санта-Ану. 14 мая 1836 ён падпісвае з прадстаўнікамі Тэхаса Веласкскіе дагаворы, якія пакладаюць канец вайне, нягледзячы на тое, што афіцыйна Мексіка не ратыфікавала іх.

Пасляваенны Тэхас

У 1836 Тэхас прымае канстытуцыю (якая дазваляе рабства) і становіцца рэспублікай. Першым прэзідэнтам абіраецца Сэм Х’юстан. Нягледзячы на мір з Мексікай працягваюцца сутычкі на межах. ЗША захоўвае нейтралітэт, неафіцыйна дапамагаючы тэхасцам. У 1845 Тэхас уваходзіць у склад ЗША і Амерыкана-мексіканская вайна 1846 – 1848 знімае ўсе прэтэнзіі Мексікі на тэхаскую тэрыторыю (у тым ліку і на заходні Тэхас, статус якога быў не вызначаны).

Палітычныя асаблівасці

Тэхас застаецца адзінай міжнародна-прызнанай краінай, якая ўвайшла ў склад ЗША на правах штата. Вермонцкая Рэспубліка, якая адразу стала штатам Вермонт, не мела міжнароднага прызнання; Каліфарнійская Рэспубліка і Каралеўства Гаваі былі далучаны да ЗША на правах тэрыторый, а потым ужо атрымалі статус штата.

Дыпламатычныя адносіны

Нягледзячы на кароткі тэрмін існавання, Рэспубліка паспела ўсталяваць консульскія і дыпламатычныя адносіны з шэрагам краін Еўропы і Амерыкі: Бельгіяй, ЗША, Нідэрландамі, Францыяй (афіцыйна прызналі незалежнасць Тэхаса і ўсталявалі поўныя дыпламатычныя адносіны); Юкатанам (іншая паўстанцкая дзяржава на тэрыторыі Мексікі); Вялікабрытанія (накіравала неафіцыйнае консульства ў Лондан); Брэменам, Гамбургам і Любекам (прымала афіцыйнае консульства).

Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
З’явіліся ў 1836 годзе
Былыя краіны
Зніклі ў 1846 годзе
Гісторыя ЗША