wd wp Пошук:

Чарлз Джонсан

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Джонсан.

Чарлз Кенэт Джонсан (24 ліпеня 1924, Сан-Анджэла, штат Тэхас, ЗША — 19 сакавіка 2001, Ланкастэр, штат Каліфорнія, ЗША) — грамадскі дзеяч, другі прэзідэнт Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі (1971—2001).

Біяграфія

Чарлз Джонсан узначаліў Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі у 1971 г. пасля смерці Сэмюэла Шэнтана — адраджальніка і першага старшыні сучаснага Таварыства. Разам з пасадай старшыні Джонсан атрымаў у спадчыну і каштоўную бібліятэку Шэнтана, на падставе якой на працягу свайго кіраўніцтва Таварыствам адстойваў ідэю плоскай Зямлі. Чарлз Джонсан з’яўляўся адным з найбуйнейшых сучасных ідэолагаў дадзенай тэорыі, што заставаўся прыхільным ёй, нягледзячы на меркаванне афіцыйнай навукі. Глыбока рэлігійны чалавек, Джонсан у тэарэтычных распрацоўках плоскай Зямлі абапіраўся на Біблію. Аднак пры гэтым нярэдка звяртаўся ён і да прац даследчыкаў (Карпентэр и інш.).

Міжнароднае Таварыства Плоскай Зямлі за тры дзесяцігоддзі кіраўніцтва Джонсана значна павялічыла колькасць сваіх сяброў, актыўна вялася дзейнасць па распаўсюджванню інфармацыйных бюлетэняў, абвестак і іншай літаратуры, дзе адстойвалася ідэя плоскай Зямлі. Акрамя гэтага, Джонсан заснаваў газету «Навіны Таварыства Плоскай Зямлі» («The International Flat Earth News»).

Лозунгам Чарлза Джонсана сталі словы: «Адновім свет цвярозай свядомасці». Памёр Джонсан у 2001 г., пасля чаго новым прэзідэнтам Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі стаў Дэніэл Шэнтан.

Спасылкі

Папярэднік:
Сэмюэл Шэнтан
2-і Прэзідэнт Міжнароднага Таварыства Плоскай Зямлі
19712001
Пераемнік:
Дэніэл Шэнтан
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Памерлі ў Каліфорніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 ліпеня
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў 2001 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Тэхасе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы