wd wp Пошук:

Вайна за незалежнасць Тэхаса

Вайна за незалежнасць Тэхаса таксама вядомая як Тэхаская рэвалюцыя  — вайна паміж Мексікай і Тэхасам, якая цягнулася з кастрычніка 1835 па красавік 1836 г. і скончылася аддзяленнем Тэхаса ад Мексікі і пераўтварэннем яго ў незалежную дзяржаву.

Перадумовы канфлікта

У 1820-х гг. Мексіка заахвочвала перасяленне белых імігрантаў з тэрыторыі ЗША ў Тэхас. З цягам часу англамоўнае насельніцтва стала большасцю на тэрыторыі Тэхаса. Сярод іх былі плантатары, якіязаймаліся бавоўнагадоўляй з ужываннем рабскай працы.

У 1829 г. была прынята новая канстытуцыя Мексікі, якая забараняла рабства. Таксама былі прыняты абмежаванні для далейшай іміграцыі з ЗША, што выклікала незадаволенасць англамоўных тэхасцаў.

Хроніка канфлікта

1835 г.

2 кастрычніка 1835 г. адбыўся першы буйны бой паміж атрадам 150 тэхаскіх апаўчэнцаў на чале з Джонам Генры Мурам і 100 мексіканскімі кавалерыстамі.

9 кастрычніка, паўстанцы авалодалі невялікім горадам Галіад.

12 кастрычніка таго ж года 600 тэхасцаў узялі ў аблогу гарнізон горада Сан-Антоніа-дэ-Бехар.

28 кастрычніка 1835 г. ў бітве пры Кансепсьёне атрад з 90 тэхасцаў на чале з Стывенам Осцінам паспяхова адбілі атакі кавалерыі і пяхоты мексіканскага палкоўніка Дамінга Ўгартэчэа і згубілі толькі аднаго апаўчэнца супраць значнай колькасці атакуючых (ад 14 да 76 забітых мексіканцаў).

10 снежня была абвешчэна незалежнасць Тэхаса, а 11 гарнізон Сан-Антоніа-дэ-Бехар склаў зброю (якая, ў тым ліку артылерыя, дасталася тэхасцам).

1836 г.

23 лютага 1836 г. 6000-я армія на чале з самім генералам Санта-Анай узялаў аблогу крэпасць Алама ў Сан-Антоніа. 6 сакавіка былі знішчаны ўсе абаронцы ўмацавання, акрамя 16 чалавек — жаншчын, дзяцей, аднаго мексіканца, які аб’явіў сябе ваеннапалонным сепаратыстаў, і аднаго раба.

Тым часам мексіканскі генерал дэ Ўрэа знішчыў яшчэ некалькі атрадаў тэхаскіх апаўчэнцаў. 27 лютага яго людзі забілі 20 і паланілі 32 апаўчэнца з атрада Джонсана (сам Джонсан патрапіў у палон, але збег з яго). 2 сакавіка быў разбіты атрад Морыса і Гранта, а самі яны забіты. 19-20 сакавіка «федэралы» дэ Ўрэа нанеслі паражэнне буйному злучэнню палкоўніка Джэймса Феніна. Негледзячы на невялікія страты 9 забітых і 60 параненых тэхасцаў злучэнне склала зброю і яго ўдзельнікі былі адпраўлены ў Галіад, дзе 27 сакавіка ўсіх 400 арыштаваных удзельнікаў тэхаскага апаўчэння ў тым ліку і Феніна пакаралі смерцю па загаду Санта-Аны. 2 сакавіка 1836 г. на сходзе Амерыканскіх перасяленцаў была падпісана дэкларацыя незалежнасці Тэхаса ад Мексікі. Пачалася арганізацыя рэгулярнай арміі Тэхаса, якую ўзначаліў Самуэль Хьюстан.

21 красавіка 1836 г. адбыўся 18-мінутны бой, які вырашыў будучыню Тэхаса. Людзі Хьюстана раптоўна напалі на армію Санта-Аны ля Сан-Хасінта, забілі 630 федэралаў, у тым ліку і генерала Кастрыльёна, які спрабаваў узначаліць абарону, 208 паранілі і 730 узялі ў палон, у тым ліку самога прэзідэнта краіны Санта-Ану. Пры гэтым армія Хьюстана згубіла 9 забітымі і 26 параненымі. Узяты у палон Санта-Ана пагадзіўся на мірнае пагадненне, якое ўключала сярод іншага прызнанне незалежнасці Тэхаса, абмен ваеннапалоннымі і адыход федэральнай мексіканскай арміі на поўдзень ад Рыа-Грандэ. Другая частка мексіканскай арміі на чале з генералам Філісолай, якая не ўдзельнічала ў бітве пад Сан-Хасінта, пакінула тэрыторыю Тэхаса негледзячы на тое, што генерал дэ Ўрэа, які раней паспяхова ваяваў з тэхасцамі, упэўніваў Філісолу працягваць барацьбу.

14 мая 1836 г. Санта-Ана падпісаў мірнае пагадненне з тэхасцамі ў горадзе Веласка. Паводле яго ўмоў прызнавалася незалежнасць Тэхаса, а мексіканскія войскі адыходзілі за Рыа-Грандэ. Але ўрад Мексікі адмовіўся ратыфікаваць Веласкскае мірнае пагадненне і прызнаць незалежнасць Тэхаса.

Наступствы вайны

Вынікам вайны 1835-36 гг. стала стварэнне незалежнай Рэспублікі Тэхас, якая праз дзясяцігоддзе існавання ў якасці незалежнай дзяржавы ўвайшла у склад ЗША ў пачатку 1846 г.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Войны за незалежнасць
Катэгорыя·Гісторыя Тэхаса
Катэгорыя·Войны ў Паўночнай Амерыцы
Катэгорыя·Войны XIX стагоддзя
Катэгорыя·Канфлікты 1835 года
Катэгорыя·Войны Мексікі
Катэгорыя·Канфлікты 1836 года