wd wp Пошук:

Тэрор

Тэрор (лац.: terror — страх, жах) — застрашванне сваіх палітычных супернікаў або насельніцтва, якое выяўляецца ў фізічным гвалце, ажно да знішчэння.[1] Тэрорам таксама называюць пагрозу фізічным гвалтам паводле палітычных ці іншых матываў, або застрашванне з пагрозай забойства.[2] Сінонімы слова «тэрор» — «застрашванне», «гвалт».[3]

Віды тэрору

Ёсць два віды тэрору.

Дзяржаўны тэрор  — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на фізічнае знішчэнне або застрашванне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва, які здзяйсняецца дзяржаўнай уладай (напрыклад: якабінскі тэрор у часе Вялікай французскай рэвалюцыі, Чырвоны тэрор у часы Грамадзянскай вайны ў Расіі, аперацыя «Кондар»).

Эканамічны тэрор — шэраг мерапрыемстваў накіраваных на эканамічнае знішчэнне або застрашванне палітычных канкурэнтаў ці насельніцтва шляхам эканамічнага знішчэння і пакідання без сродкаў да існавання. (Напрыклад: голад у Ірландыі 18451848 гадах, раскулачванне ў СССР 19171930-я, Галадамор)[4]

Зноскі

  1. Толковый словарь Ожегова
  2. Новый словарь русского языка. Толково-словообразовательный
  3. Словарь синонимов. enc-dic.com
  4. «Экономтеррор». Политический журнал
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Палітыка
Катэгорыя·Тэрор