wd wp Пошук:

Збігнеў Бжазінскі

Збігнеў Казімеж Бжазінскі (польск.: Zbigniew Kazimierz Brzeziński; 28 сакавіка 1928, Варшава — 26 мая 2017, Фолс-Чэрч, Вірджынія, ЗША) — амерыканскі палітолаг, сацыёлаг і дзяржаўны дзеяч польскга паходжання. Дарадчык па нацыянальнай бяспецы 39-га прэзідэнта ЗША Джымі Картэра (1977—1981).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Польшчы ў сям’і польскага дыпламата, усё свядомае жыццё правёў у Амерыцы. Пісаў пераважна на англійскай мове. Навучанне пачаў у Канадзе, дзе вывучаў эканоміку і паліталогію ўва ўніверсітэце Mc Gill. У 1950 годзе тамсама атрымаў дыплом з адзнакай («first class honors in economics and political science»). У 1953 годзе Бжазінскі скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара філасофіі і быў пакінуты пры вучылішчы. У свае 25 гадоў Бжазінскі стаецца адным з наймалодшых выкладчыкаў Гарвардскага ўніверсітэта. У 1958 годзе атрымлівае амерыканскае грамадзянства.

Свае навуковыя зацікаўленні ён рэалізуе спярша ў Цэнтры даследаванняў Расіі (Russian Research Center), a пасля, ужо ў якасці выкладчыка, у Цэнтры міжнародных адносін (Center for International Affairs). У 1960 годзе прызначаецца прафесарам публічнага права і кіравання (public law and government) Калумбійскага ўніверсітэта. Адначасна стаецца дырэктарам Навуковага інстытута міжнародных змен (Institute of International Change).

У перыяд з 1977 і да 1981 году займаў пасаду дарадчыка прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы (дзякуючы якой у 1980—1981 гадох рабіў усё магчымае, каб пазбегчы савецкай інтэрвенцыі ў Польшчу). Прэзідэнт Джымі Картэр напіша пасля ў сваіх успамінах, што яго захаплялі праніклівыя аналізы дарадчыка, глыбокія гістарычныя веды, шырокія гарызонты і канцэпцыі апошняга, якія здзіўлялі сваёй дальнабачнасцю і арыгінальнасцю.

Акрамя гэтага, Бжазінскі быў членам Савета нацыянальнай бяспекі (камітэта Міністэрства абароны па комплескнай доўгатэрміновай стратэгіі) і членам Прэзідэнцкага Савета па замежнай разведцы. У 1981 годзе за заслугі ў справе нармалізацыі амерыканска-кітайскіх дачыненняў і за ўнёсак у развіццё палітыкі па правах чалавека і па нацыянальнай бяспецы ЗША ён уганараваны прэзідэнцкім медалём свабоды.

Пасля працаваў дарадчыкам у вашынгтонскім Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (Center for Strategic and International Studies), а таксама выкладчыкам амерыканскай знешняй палітыкі ў Школе паглыбленых міжнародных даследаванняў імя Пола Нітцэ пры ўніверсітэце Джонса Хопкінса. Амерыканская паліталогія ў адзін голас разам з Кісінджэрам і Шлезінгерам залічае Збігнева Бжазінскага ў разрад найбольш буйных амерыканскіх дзяржаўных дзеячаў.

Доктар honoris causa Кракаўскага Ягелонскага ўніверсітэта, Каталіцкага Люблінскага ўніверсітэта, а таксама Браціслаўскага ўніверсітэта. У 2000 годзе ён даў згоду на сваё прызначэнне старшынём камітэта «ЗША—Славакія».

Пасля анексыі Крыма і падтрымкі Расіяй сепаратыстаў на Данбасе, Бжазінскі заявіў:

" У апошнія некалькі гадоў Расія перастала арыентавацца на дэмакратычныя каштоўнасці, а ў грамадстве ўзяў верх шавінізм, на якім грае прэзідэнт Пуцін. Выкарыстоўваючы для сваіх мэт рускі нацыяналізм, прэзідэнт Пуцін адкрыў «скрыню Пандоры», паколькі ў Расіі жыве вялікая колькасць насельніцтва, якое прадстаўляе нерускую меншасць, і яно патэнцыйна таксама можа заявіць пра свае правы. Нацыяналізм, які сарваўся з ланцуга, можа быць разбуральным для Расіі


Збігнеў Бжазінскі
Радыё Свабода, 2014

"

Бібліяграфія

Кнігі

Пераклады па-беларуску

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118516442 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  2. 1 2 https://www.nytimes.com/2017/05/26/us/zbigniew-brzezinski-dead-national-security-adviser-to-carter.html

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Кракава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
Катэгорыя·Узнагароджаныя Прэзідэнцкім медалём Свабоды
Катэгорыя·Стыпендыяты Гугенхайма
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна князя Яраслава Мудрага 3 ступені
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне гарадоў Польшчы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Вільнюса
Катэгорыя·Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Стара Планіна»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Варшаве
Катэгорыя·Выпускнікі ўніверсітэта Мак-Гіла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Гранд-афіцэры ордэна Трох Зорак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Палітыкі ЗША
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Палітолагі ЗША
Катэгорыя·Члены Дэмакратычнай партыі ЗША
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Гданьска
Катэгорыя·Антыкамуністы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Львова
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Вірджыніі
Катэгорыя·Ганаровыя дактары Ягелонскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі