wd wp Пошук:

Герберт Маркузэ

Герберт Маркузэ (ням.: Herbert Marcuse; 19 ліпеня 1898, Берлін - 29 ліпеня 1979, Штарнберг) — нямецкі і амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік Франкфурцкай школы.

Біяграфія

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў Берліне. У час Першай сусветнай вайны быў прызваны ў нямецкую армію. У 1918 Маркузэ становіцца членам салдацкага Савета, які прымаў удзел у Лістападаўскай рэвалюцыі і сацыялістычным паўстанні «Саюза Спартака» (будучай Камуністычнай партыі Германіі). Змова кіраўніцтва Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі з рэакцыйнымі коламі вышэйшага нямецкага генералітэту і вестка пра забойства фрайкорами Розы Люксембург і Карла Лібкнехта, прымусілі яго пакінуць СДПГ, у шэрагах якой ён быў у канцы вайны. Разам з тым, Маркузэ, у адрозненне ад большасці будучых прадстаўнікоў Франкфурцкай школы, захаваў сувязь з арганізаваным рабочым рухам. Пасля атрымання ступені доктара літаратуры ў 1922 годзе ва Універсітэце Фрайбурга некаторы час прапрацаваў у кніжнай краме ў Берліне. У 1928 годзе ён вяртаецца ў Фрайбург, каб працягнуць вывучэнне філасофіі пад кіраўніцтвам філосафа-экзістэнцыяліста Марціна Хайдэгера.

Затым зазнаў уплыў фрэйдызму і марксізму і стаў працаваць у Інстытуце сацыяльных даследаванняў (Institut für Sozialforschung) пры універсітэце Франкфурта-на-Майне разам з Тэадорам Адорна і Максам Хоркхаймерам.

Пасля прыходу нацыстаў да ўлады ў 1933 амаль усе члены інстытута, у тым ліку і Маркузэ, эмігруюць у ЗША. Для яго было вялікай непрыемнасцю даведацца, што значная частка нямецкай інтэлігенцыі, у тым ліку яго былы настаўнік Хайдэгер, прыняла нацызм. «Франкфуртцы» былі аднымі з тых, хто прынёс у Амерыку еўрапейскія традыцыі ў адукацыі. Створаная імі ў Нью-Ёрку «Новая школа сацыяльных навук» дзейнічае і цяпер (2007). Маркузэ звяртаецца да даследавання псіхалогіі калектыву і асобы, яго цікавіць, як грамадства можа дэфармаваць асобу.

Пасля 1945 Маркузэ працуе ў Германіі экспертам амерыканскай разведкі з дэнацыфікацыі. Ён шмат часу высвятляў, ці можна таго ці іншага чалавека лічыць нацыстам па перакананні, нацыстам дзеля кар’еры (як гэта зрабіў яго былы настаўнік Хайдэгер, які ўступіў у НСДАП, не жадаючы расстацца з прафесарскім крэслам), ці ж нацыстам, якія сталі такім па прынцыпе «усе ўступалі і я ўступаў». Пасля таго як дэнацыфікацыя пачала згортвацца і разгарэлася халодная вайна, Маркузэ пайшоў з разведкі. Але за гэты час ён паспеў папрацаваць з каласальнай колькасцю дакументаў. Асабліва яго зацікавіла савецкая прапагандысцкая і ідэалагічная літаратура. Па ёй Маркузэ напісаў кнігу «Савецкі марксізм», дзе было выкладзена падрабязнае апісанне савецкага марксізму-ленінізму і яго крытыка, як з пункту гледжання класічнага марксізму, так і з пункту гледжання Франкфурцкай школы.

Зноскі

  1. 1 2 Herbert Marcuse // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Herbert Marcuse // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Маркузе Герберт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (30):
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Берліне
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры Германіі
Катэгорыя·Памерлі ў Штарнбергу
Катэгорыя·Тэарэтыкі марксізму
Катэгорыя·Сацыяльныя філосафы
Катэгорыя·Філосафы ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Рэвалюцыянеры ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Фрайбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 29 ліпеня
Катэгорыя·Пахаваныя на Даратэенштацкіх могілках
Катэгорыя·Сацыёлагі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1898 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Берлінскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Камуністы Германіі
Катэгорыя·Франкфурцкая школа
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
Катэгорыя·Выкладчыкі Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Дыега
Катэгорыя·Сацыёлагі ЗША
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 ліпеня
Катэгорыя·Марксісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных