wd wp Пошук:

Эрых Фром

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Фром.

Эрых Фром (ням.: Erich Fromm; 23 сакавіка 1900 — 18 сакавіка 1980) — нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік постфрэйдысцкага кірунку (“культурнага псіхааналізу”).

Біяграфічныя звесткі

Скончыў Гайдэльбергскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара філасофіі (1922). Вучыўся ў Берлінскім псіхааналітычным інстытуце (1923-24). У 1929-32 супрацоўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў у Франкфурце-на-Майне. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у ЗША. Выкладаў у Інстытуце псіхааналізу ў Чыкага, у Калумбійскім, Іельскім, Мічыганскім універсітэтах. У 1951-67 жыў у Мексіцы, быў прафесарам псіхіятрыі Нацыянальнага ўніверсітэта ў Мехіка. У 1974 перасяліўся ў Швейцарыю.

Асноўныя працы — «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек для сябе» (1947), «Псіхааналіз і рэлігія» (1950), «Забытая мова (1951), «Здаровае грамадства» (1955), «Мастацтва любові» (1956), «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці» (1973) і інш.

Светапогляд

Паводле Э. Фрома, асоба з’яўляецца прадуктам дынамічнага ўзаемадзеяння паміж прыроджанымі патрэбнасцямі і ўплывам культуры, сацыяльных норм і прадпісанняў. Лічыў, што ў кожнага чалавека ёсць свая нязменная сутнасць, якая захоўваецца як ядро ва ўсіх культурах і гістарычных абставінах. Адзначаў, што неад’емнай рысай чалавечага існавання ў сучасным «хворым» грамадстве з’яўляюцца адзінота, ізаляцыя і адчужэнне, якія спадарожнічаюць дасягнутаму ўзроўню свабоды.

Э. Фром раскрыў некалькі шляхоў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі для пераадолення гэтых пачуццяў, «уцёкаў ад свабоды»: аўтарытарызм (празмерная залежнасць ад знешніх сіл і бездапаможнасць або дамінаванне і кантроль над другімі людзьмі), дэструктыўнасць (пераадоленне пачуцця непаўнацэннасці праз знішчэнне або пакарэнне іншых), аўтаматызаваны канфармізм (страта індывідуальнасці, абсалютнае падпарадкаванне сацыяльным нормам і правілам). На яго думку, шлях да пабудовы «здаровага» грамадства ляжыць праз маральнае абнаўленне, творчую працу, духоўнае ачышчэнне чалавека, паглыбленне яго здольнасці да любові ў шырокім сэнсе слова. Распрацаваў канцэпцыю «сацыяльнага характару», пад якім разумеў ядро структуры характару, уласцівае большасці прадстаўнікоў пэўнай культуры. Адрозніваў асноўныя сацыяльныя тыпы характару:

Людзі з прадуктыўнай арыентацыяй маглі б скласці ў будучым дасканалае грамадства, якое Э. Фром называў «гуманістычным абшчынным сацыялізмам».

У адрозненне ад З. Фрэйда, для Э. Фрома характэрны меншая біялагізацыя сутнасці чалавека і пераход да сацыяпсіхалізму. Э. Фром спрабаваў вырашыць механізм узаемаадносін псіхалагічных і сацыяльных фактараў грамадскага развіцця. Аднак, аналізуючы “сацыяльнае асяроддзе”, ён ігнараваў яго класавую неаднароднасць, а сутнасць чалавек і ўсяго гістарычнага працэсу разумеў абстрактна псіхалагічна, хоць адзначаў заганы сучаснага грамадства. На яго думку, капіталізм - псіхічна хворае ірацыянальнае грамадства. Выйсце з гэтага становішча Фром бачыць у “гуманістычным псіхааналізе”, у лячэнні “індывідуальнай паталогіі”. Спрабаваў “сінтэзааць” фрэйдызм і марксізм.

Асноўныя працы

Па-нямецку

Па-англійску

Ушанаванне памяці

У 1986 у Цюбінгене (Германія) заснавана Міжнароднае таварыства Фрома.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118536389 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Фромм Эрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (36):
Катэгорыя·Сацыялісты ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Франкфурцкага ўніверсітэта імя Ёгана Вольфганга Гётэ
Катэгорыя·Палітычныя філосафы
Катэгорыя·Памерлі ў 1980 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў кантоне Тычына
Катэгорыя·Выпускнікі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Крытыкі саенталогіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Антываенныя актывісты
Катэгорыя·Тэарэтыкі марксізму
Катэгорыя·Псіхолагі Германіі
Катэгорыя·Сучасныя гуманісты
Катэгорыя·Выкладчыкі Мічыганскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Постаці этыкі
Катэгорыя·Нарадзіліся 23 сакавіка
Катэгорыя·Даследчыкі ідэнтычнасці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Псіхолагі ЗША
Катэгорыя·Сацыялісты Германіі
Катэгорыя·Франкфурцкая школа
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Франкфурце-на-Майне
Катэгорыя·Памерлі 18 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Даследчыкі фашызму
Катэгорыя·Філосафы XX стагоддзя
Катэгорыя·Філосафы ЗША
Катэгорыя·Дактары філасофіі
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Постаці нямецкай псіхааналітыкі
Катэгорыя·Постаці амерыканскай сацыяльнай псіхалогіі
Катэгорыя·Неафрэйдысты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Постаці амерыканскай псіхааналітыкі
Катэгорыя·Марксісты