wd wp Пошук:

Hosta

Hosta ці Funkiaрод шматгадовых травяністых раслін сямейства Asparagaceae.

Шырока выкарыстоўваецца ў садоўніцтве і ландшафтным дызайне.

Названая ў гонар аўстрыйскага лекара і батаніка Хоста. Раней называлася Funkia па імені нямецкага фармацэўта А. Функа(ням.) бел..

Батанічнае апісанне

Хоста на клумбе

Лісце ў прыкаранёвай разетцы, на хвосціках, шматлікае, разнастайнае па форме, памеру, тэкстуры і колеры.

Кветканосы высокія, да 100 см, слаба пакрытыя лісцем; суквецце пэндзлепадобнае, часта аднабокае; Калякветнік варонкападобны або падобны на званочак, бэзавы або фіялетавы, радзей белы.

Плод — трохграневая скурыстая каробачка. Насенне чорнае, плоскае, крылатае.

Відавая разнастайнасць і геаграфічны арэал

Каля 40 відаў. Некаторыя віды ў дзікай прыродзе не існуюць, выведзеныя ў культуры. Існуе каля 600 гатункаў рода Hosta. У прадстаўнікоў рода сустракаюцца спорты — пабегі, якія часам вельмі моцна адрозніваюцца ад мацярынскай расліны; часта яны даюць жыццё новым гатункам.

Далёкі Усход, Паўднёва-Усходняя Азія, Японія.

Віды

Некаторыя віды.

Выкарыстанне

Шырока ўжываецца ў дэкаратыўным садоўніцтве пры стварэнні кветнікаў, рабатак, бардзюраў. Некаторыя буйныя расліны — выдатныя саліцёры (адзіночна пасаджаныя расліны). Непатрабавальнасць раслін да асвятлення дазваляе з поспехам вырошчваць іх у самых цёмных кутках саду.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Агававыя
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Таксоны, названыя ў гонар людзей