wd wp Пошук:

Майнік

Майнік[4] (Maianthemum) — род кветкавых раслін сямейства спаржавыя (Asparagaceae).

Арэал

Пашыраны ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На Беларусі 1 від — майнік двухлісты (Maianthemum bifolium). Трапляецца на сухой пясчанай глебе.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 40 см з тонкім паўзучым карэнішчам. Сэрцападобнае лісце (2-3) у верхняй частцы сцябла чаргаванае, збліжанае. Кветкі дробныя, белыя, духмяныя, у верхавінкавай гронцы.

Плод — чырвоная ягада, ядомая. Лекавая расліна.

Батанічная таксанамія

Паводле сайта The Plant List род налічвае 39[5] відаў.

Некаторыя віды

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Звесткі пра род Maianthemum у базе даных Index Nominum Genericorum Міжнароднай асацыяцыі па таксанаміі раслін (IATP).(англ.)
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 80. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Спіс відаў роду Майнік паводле сайта The Plant List(англ.) (лац.)  (Праверана 28 ліпеня 2013)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Спаржавыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Шматгадовыя травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта