У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Савет. Сельсаве́т, се́льскі саве́т (с/с) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі і Расіі (у некаторых рэгіёнах).
Паводле Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы НАН Беларусі, слова «савет» з’яўляецца запазычаннем з рускага «совет», «советовать».[1]
Сельсаветы ўваходзяць у склад раёнаў, аб’ядноўваючы на сваёй тэрыторыі некалькі сельскіх населеных пунктаў. Адміністрацыйны цэнтр сельсавета знаходзіцца ў аграгарадку, а пры яго адсутнасці — у іншым населеным пункце на тэрыторыі сельсавета. Органам улады на тэрыторыі сельсавета з’яўляецца сельскі Савет народных дэпутатаў. Станам на 1 лютага 2008 года ў Беларусі налічвалася 1465 саветаў дэпутатаў[2].
Станам на 1 студзеня 1999 года ў Беларусі налічвалася 1456 сельсаветаў[3], па іншых дадзеных — 1506[4], на 1 студзеня 2003 года — 1427[5], на 1 студзеня 2004 года — 1439[6], на 1 кастрычніка 2004 года — 1390[7], на 1 студзеня 2007 года — 1446, уключаючы і пасялковыя саветы[8], на 1 студзеня 2008 года — 1358[9], на 1 студзеня 2010 года — 1346[10], на 1 студзеня 2011 года — 1290.[11]
Станам на 2 студзеня 1925 года ў Беларускай ССР налічвалася 1202 сельсаветаў[12], на 1 студзеня 1926 года — 1202[13], на 1 студзеня 1931 года — 1418[14], на 1 кастрычніка 1938 года — 1420[15], на 1 студзеня 1941 года — 2808[16], на 1 студзеня 1947 года — 2522[17], на 1 студзеня 1987 года — 1502[18].