Пасялковы савет, пассавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў СССР, а таксама ў сучасных Беларусі і Расіі (у некаторых рэгіёнах).
Пасялковыя саветы ўваходзяць у склад раёнаў, адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў пасёлку.
Станам на 1 студзеня 2011 г. у Беларусі налічвалася 54 пасялковыя саветы[1]. 7 студзеня 2012 года былі унесеныя змяненні і дапаўненні ў законы Беларусі аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле, якія не прадугледжвалі паняцця пассавета[2]. У адпаведнасці з прынятымі змяненнямі, цягам 2013 года ўсе пасялковыя саветы Беларусі былі скасаваныя, большая частка з іх была пераўтворана ў сельсаветы.