wd wp Пошук:

Роберт Сэсіл

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сэсіл. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Э́дгар О́лджэрнан Ро́берт Га́скайн-Сэ́сіл, 1-ы віконт Сэсіл-оф-Чэлвуд (англ.: Robert Cecil; 14 верасня 1864 — 24 лістапада 1958) — юрыст, парламенцкі, грамадскі і дзяржаўны дзеяч, актыўны супрацоўнік і ідэолаг Лігі Нацый. Прыхільнік ідэй міру і раззбраення. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1937), уручанай яму за заслугі перад Лігай Нацый.

Скончыў Оксфардскі ўніверсітэт (1886), юрыст. 3 1906 дэпутат брытанскага парламента. 3 пачаткам I сусветнай вайны ў Міжнародным камітэце Чырвонага Крыжа. У 1915—16 намеснік, у 1916—18 міністр замежных спраў Вялікабрытаніі. У верасні 1916 выдаў мемарандум з прапановай стварэння пасля вайны міжнароднага трыбунала для вырашэння міждзяржаўных спрэчак: многія палажэнні мемарандума пакладзены ў аснову праекта стварэння Лігі Нацый. Удзельнік Парыжскай мірнай канферэнцыі 1919—20, адзін са стваральнікаў статута Лігі Нацый. У 1920—23 прадстаўляў у Лізе Нацый Паўднёва-Афрыканскі Саюз. У 1923—45 прэзідэнт Лігі Нацый. Імкнуўся ператварыць яе ў моцную арганізацыю, здольную ўтаймоўваць агрэсараў; выступаў супраць японскай агрэсіі ў Кітаі, італьянскай — у Эфіопіі, Мюнхенскага пагаднення 1938, адстойваў спыненне гонкі ўзбраенняў, але не сустрэў падтрымкі ад урадаў краін-членаў. Прысутнічаў на апошнім пасляваенным пасяджэнні Лігі Нацый у 1949 годзе.

Аўтар аўтабіяграфіі «Увесь шлях» аб сваёй працы ў Лізе і свеце паміж двума сусветнымі войнамі. Ганаровы пажыццёвы прэзідэнт Асацыяцыі Аб’яднаных Нацый.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118667602 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Robert Cecil, 1st Viscount Cecil of Chelwood // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі ў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Службовыя асобы ААН
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Постаці Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Род Сэсілаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1864 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ліга Нацый
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вэстмінстэры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе