wd wp Пошук:

Прызран

Пры́зран (сербск.: Призрен/Prizren), або Прызрэн (алб.: Prizren/Prizreni) — горад на Балканскім паўвостраве ў Паўднёвай Мятохіі. Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Сербіі з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прызранскай акругі аўтаномнага края Сербіі Косава і Мятохія, Паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнаму падзелу часткова прызнанай Рэспублікі Косава, якая фактычна кантралюе горад, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Прызрэнскай акругі Рэспублікі Косава. Размешчаны ля падножжа гор Шар-Планіна. Насельніцтва горада — каля 107 тыс. Прыкладна 81 % насельніцтва складаюць албанцы, таксама ў горадзе пражываюць баснійцы, цыгане, туркі і сербы. Прызран — другі па колькасці горад Косава і Мятохіі пасля Прышціны.

Гісторыя

У XIV стагоддзі горад быў захоплены асманамі пад правадырствам Эўрэноса. Да захопу туркамі-асманамі горад уваходзіў у склад сербскай і балгарскай дзяржаў. У 1878 г. у горадзе была створана першая албанская нацыянальная арганізацыя — Прызрэнская ліга, якая фактычна кіравала тэрыторыяй Косава і Мятохіі да 1881 г. У 1912 г. пасля Першай Балканскай вайны горад разам з усім Косавам і Мятохіяй быў далучаны да Сербіі. У гады Першай сусветнай вайны праз яго адыходзіла сербская армія. У 1918 годзе Прызран быў вызвалены сербскай арміяй і ўвайшоў у склад Сербіі, а затым у склад Югаславіі. У 1999 г. адбыўся масавы адток сербскага насельніцтва з горада. У 2004 г. Прызран быў абхоплены антысербскімі пагромамі. У наш час становішча ў Прызране нармалізацуецца[2].

Гарады-пабрацімы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Гэты населены пункт размешчаны ў Косаве. Паводле Канстытуцыі Сербіі, Косава ўваходзіць у склад Сербіі як аўтаномны край Косава і Мятохія. Фактычна, Косава з’яўляецца часткова прызнанай дзяржавай, тэрыторыя якога Сербіяй не кантралюецца.
  2. Друштво : Деца у Божјим рукама : ПОЛИТИКА
  3. http://www.mestokyjov.cz/partnerska-mesta/d-8975/p1=29514

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Катэгорыя·Прызран
Катэгорыя·Гарады Косава
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных