wd wp Пошук:

Шкодэр

Шкодэр (алб.: Shkodër альбо Shkodra, серб. Скадар) — горад у Албаніі, размешчаны на беразе Скадарскага возера ў 20 км ад узбярэжжа Адрыятычнага мора, паблізу зліцця рэк Дрын і Буны.

За 13 км ад горада пралягае дзяржаўная мяжа з Чарнагорыяй. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам вобласці Шкодэр і акругі Шкодэр.

Шкодэр — чацвёрты па велічыні горад у Албаніі. Па стане на 2011 год насельніцтва горада разам з ваколіцамі складае 217.375 чалавек.

Шкодэр — адзін з самых старажытных і найбольш вядомых гарадоў Албаніі з найбагацейшай гісторыка-культурнай спадчынай. У цяперашні час таксама з’яўляецца асноўным эканамічным цэнтрам паўночнай Албаніі.

Гарады-пабрацімы

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Шкодэр
Катэгорыя·Гарады Албаніі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)