wd wp Пошук:

Міхаіл Ільіч Ром

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ром. Міхаіл Ільіч Ром (руск.: Михаи́л Ильи́ч Ромм, 24 студзеня 1901, Іркуцк — 1 лістапада 1971) — савецкі кінарэжысёр, сцэнарыст, педагог, тэатральны рэжысёр. Лаўрэат пяці Сталінскіх прэмій (1941, 1946, 1948, 1949, 1951). Народны артыст СССР (1950). Ганаровы член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў ГДР (1967).

Біяграфія

Скончыў Вышэйшы дзяржаўны мастацка-тэхнічны інстытут у 1925 годзе. З 1928 года навуковы супрацоўнік Інстытута метадаў пазашкольнай работы. З 1931 года працаваў на кінастудыі «Масфільм». У 1942-47 гадах рэжысёр Тэатра-студыі кінаакцёра. З 1948 года (з перапынкамі) выкладаў ва Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (з 1958 года — прафесар). Першая рэжысёрская работа — «Пышка» (паводле Гі дэ Мапасана, 1934). Стварыў дылогіі «Ленін у Кастрычніку» (1937) і «Ленін у 1918 годзе» (1939). «Адмірал Ушакоў» і «Караблі штурмуюць бастыёны» (абодва 1953). Грамадзянскі пафас, публіцыстычнасць, антынацыская скіраванасць характэрны для фільмаў «Чалавек № 217» (1945, прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Канах, 1946), «Рускае пытанне» (паводле К.Сіманава, 1947), «Сакрэтная місія» (1950), «Забойства на вуліцы Дантэ» (1956).

Маральнасцю, эмацыйная афарбоўкай вулычаецца фільм «Дзевяць дзён аднаго года» (1962, галоўны прыз Міжнароднага кінафестывалю ў Карлавых Варах, ЧССР). Аўтар дакументальнага фільма «Звычайны фашызм» (1965, спецыяльны вышэйшы прыз журы Міжнароднага кінафестывалю ў Лейпцыгу).

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 3 Ромм Михаил Ильич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Mikhail Romm // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. (unspecified title) Праверана 4 ліпеня 2019.
  5. (unspecified title) Праверана 5 ліпеня 2019.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (28):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1901 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Іркуцку
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Выкладчыкі УДІКа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Народныя артысты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Кінарэжысёры СССР
Катэгорыя·Сцэнарысты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Маскоўскага вучылішча жывапісу, разьбярства і дойлідства
Катэгорыя·Артыкулы пра кінематаграфістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі ВКСР
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 студзеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў 1971 годзе
Катэгорыя·Памерлі 1 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных