wd wp Пошук:

Масфільм

Маскоўская ордэна Леніна і ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі дзяржаўная кінастудыя «Масфільм» — адна з найбуйнейшых кінакампаній Расіі і Еўропы. Была створана на базе двух нацыяналізаваных кінафабрык А. А. Ханжонкава і І. Н. Ярмольева ў лістападзе 1923 года, калі на зноў створаным прадпрыемстве пачалася праца над фільмам рэжысёра Барыса Міхіна «На крылах ўгору», які выйшаў на экраны ў пачатку студзеня 1924 года. Менавіта гэтая дата афіцыйна з’яўляецца датай нараджэння студыі. Першапачаткова яна называлася «Маскінакамбінат». Сваю цяперашнюю назву атрымала ў 1935 годзе.

Эмблемай кінастудыі «Масфільм» з’яўляецца скульптура «Рабочы і калгасніца» Веры Мухінай. Скульптура ўпершыню з’явілася ў якасці экраннай маркі «Масфільма» у 1947 годзе ў фільме «Вясна» рэжысёра Рыгора Аляксандрава.

На «Масфільме» было знята больш за 1720 карцін, многія з якіх увайшлі ў залаты фонд сусветнага кінамастацтва, заваявалі шматлікія ўзнагароды на розных кінафестывалях. «Масфільм», які кіруе правамі на калекцыю фільмаў самастойна, зарабіў на продажы правоў у 2010 годзе амаль 250 мільёнаў рублёў.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Бухгалтерская отчётность Праверана 25 кастрычніка 2018.
  2. Каталог организаций — List-Org Праверана 19 кастрычніка 2020.
  3. https://www.list-org.com/company/6229

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Карыстальнікі YouTube
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Катэгорыя·Кінакампаніі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кампаніі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Кінакампаніі Расіі
Катэгорыя·Масфільм
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·1924 год у Маскве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Кампаніі Масквы
Катэгорыя·Культура Масквы