wd wp Пошук:

Марсель Альбер

Марсель Альбер (фр.: Marcel Olivier Albert; 25 лістапада 1917 — 23 жніўня 2010) — французскі лётчык, удзельнік баёў на Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза, заслужаны лётчык Францыі[3].

Біяграфія

Асабістае жыццё. Пачатак вайны

Нарадзіўся ў Парыжы ў шматдзетнай сям’і рабочых. Па заканчэнні школы працаваў на заводзе фірмы «Рэно». Ва Узброеных сілах Францыі з 24 сакавіка 1938 года. У лістападзе 1942 года з групе першых добраахвотнікаў адпраўляецца ў Савецкі Саюз у складзе авіягрупы «Нармандыя-Нёман». Першы нямецкі самалёт у небе СССР збівае 16 чэрвеня 1943 г.. Адным з першых адмаўляецца ад тактыкі вядзення адзіночнага бою. Да кастрычніка 1944 года на рахунку Марселю Альбера 23[4] збітыя варожыя самалёты і 193 баявыяылеты[3].

Званне Героя СССР. Пасля вайны

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 лістапада 1944 года за мужнасць, гераізм і вайсковую доблесць, праяўленыя ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі грамадзяніну Французскай Рэспублікі старэйшаму лейтэнанту Марселю Альберу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Пасля заканчэння вайны працягнуў службу ў ВПС Францыі, у 1948 годзе сыходзіць у адстаўку, жэніцца на амерыканцы і з’яжджае ў Амерыку, дзе даволі паспяхова кіруе сеткай рэстаранаў. Пражываў у штаце Фларыда (ЗША). Апошнія гады жыў у доме састарэлых у горадзе Харлінген, штат Тэхас, ЗША. Памёр 23 жніўня 2010 года, на 93-м годзе жыцця.

Вядомыя паветраныя перамогі

Мадэль збітага самалётаДатаДзе служыўЧым кіраваўДзе збіў
Do-1714 мая 1940GC 1/3Dewoitine D.520Поўнач кантона Suippes (Францыя)
Fw-18916 чэрвеня 1943Нармандыя-НёманЯк-1Brusna—Mekovaïa (СССР)
Me-11014 ліпеня 1943Нармандыя-НёманЯк-9Ягадная
Fw-19017 ліпеня 1943Нармандыя-НёманЯк-9Ягадная—Краснікова
Fw-19017 ліпеня 1943Нармандыя-НёманЯк-9BelotoАрол
Ju-8819 ліпеня 1943Нармандыя-НёманЯк-9Краснікова
Ju-8731 жніўня 1943Нармандыя-НёманЯк-9Ельня
Fw-1901 верасня 1943Нармандыя-НёманЯк-9Ельня
Fw-19017 верасня 1943Нармандыя-НёманЯк-910 км на захад ад Ельні
Fw-19022 верасня 1943Нармандыя-НёманЯк-930 км пд.-у. Смаленска
Hs-1264 кастрычніка 1943Нармандыя-НёманЯк-9Краснае (Ніжагародская вобласць)
Fw-190[5]12 кастрычніка 1943Нармандыя-НёманЯк-9Горкі
Ju-8815 кастрычніка 1943Нармандыя-НёманЯк-910 км на поўнач ад пас. Горкі
Fw-19015 кастрычніка 1943Нармандыя-НёманЯк-97 км на поўнач ад пас. Горкі
Fw-19015 кастрычніка 1943Нармандыя-НёманЯк-97 км на поўнач ад пас. Горкі
Ju-8716 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-9Pillupönen (Усходняя Германія)
Ju-8716 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-9Pillupönen (Усходняя Германія)
Fw-19016 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-9на паўднёвы ўсход ад Stallupönen (Усходняя Германія)
Hs-12918 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-9на поўдзень ад Stallupönen (Усходняя Германія)
Hs-12918 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-9на поўдзень ад Stallupönen (Усходняя Германія)
Fw-19018 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-9Stallupönen (Усходняя Германія)
Me-10923 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-98 км паўднёвей Stallupönen (Усходняя Германія)
Me-10926 кастрычніка 1944Нармандыя-НёманЯк-9на паўднёвы ўсход ад Stallupönen (Усходняя Германія)

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 Marcel Albert // TracesOfWar
  2. http://www.nytimes.com/2010/08/26/world/europe/26albert.html
  3. 1 2 Альбер Марсель // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..
  4. Паводле БЭ ў 18 тамах. Т.1., Мн., 1996, С.272.
  5. Згодна сцвярджэнням, апублікаваным, напрыклад, на сайце aviationartstore Архівавана 23 сакавіка 2010., у гэтым баі Марсэль Альбер збіў славутага нямецкага аса Ганса Філіпса (Hans Philips), які атрымаў перамогу ў 216 (!) (паводле іншых дадзеных, 206) паветраных баях.

(…On October 12, 1943, Marcel and his squadron were attacking German bombers, when Focke Wulf’s bounced them. In a head on attack Albert shot down the German ace Hans Phillips, which at the time had 216 aerial victories to his credit …) 6. Décret du 12 avril 2010 portant élévation dans l’ordre de la Légion d’honneur.(недаступная спасылка) (фр.)

Спасылкі

Марсель Альбер на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Пахаваныя ў ЗША
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна Вызвалення
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Памерлі 23 жніўня
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення з разеткай
Катэгорыя·Французскія лётчыкі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кавалеры чэхаславацкага Ваеннага крыжа 1939
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нармандыя-Нёман
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 2010 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна