wd wp Пошук:

Шалон-ан-Шампань

Пра аднайменны горад у Бургундыі гл. Шалон-сюр-Сон

Шалон-ан-Шампань (фр.: Châlons-en-Champagne, былы Шалон-на-Марне[2] фр.: Châlons-sur-Marne; лац.: Durocatalaunum) — горад і камуна на паўночным усходзе Францыі, на рацэ Марна, прэфектура (адміністрацыйны цэнтр) дэпартамента Марна. Насельніцтва — 47 339 чалавек (1999).

Пасля Вялікай Французскай рэвалюцыі горад быў пераназваны ў Шалон-на-Марне, але ў 1998 годзе афіцыйна вярнуў сваю гістарычную назву. Шалон з’яўляўся сталіцай рэгіёна Шампань — Ардэны, хоць ён у чатыры разы меншы за Рэймс у Ардэнах і саступае па насельніцтве традыцыйнай сталіцы Шампані, гораду Труа.

Гістарычная даведка

Да прыходу рымлян на месцы Шалона знаходзілася галоўнае паселішча гальскага племя каталаўнаў. У Рымскай імперыі горад зваўся Durocatalaunum. У 451 годзе дзесьці паблізу адбылася знакамітая бітва на Каталаўнскіх палях.

У Сярэднявеччы вялікую ролю ў кіраванні горадам адыгрывалі мясцовыя біскупы, найбольш вядомы сярод якіх Гільём з Шампо. У XV стагоддзі мясцовыя жыхары двойчы абаранялі горад ад англічан. У 1589 годзе кароль Генрых IV перавёў у Шалон парламент з варожага яму Парыжа.

У гады Другой імперыі пад Шалонам быў уладкованы найбуйнейшы ў краіне ваенны лагер, які дагэтуль не страціў свайго ваеннага значэння.

Падчас Другой сусветнай вайны (асабліва ў красавіку і ліпені 1944 года) гістарычныя помнікі Шалона моцна пацярпелі падчас бамбардзіровак здейсненных авіяцыяй саюзнікаў.

Помнікі даўніны

Гарады-пабрацімы

Шалон-ан-Шампань з’яўляецца горадам-пабрацімам наступных гарадоў:

Цэнтр Шалона

Зноскі

  1. Sandre
  2. Шалон-на-Марне // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Марна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады рэгіёна Гранд-Эст
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных