wd wp Пошук:

Марыс Бежар

Марыс Бежар (фр.: Maurice Béjart, уласнае імя — Марыс-Жан Бержэ, фр.: Maurice-Jean Berger; 1 студзеня 1927, Марсель — 22 лістапада 2007, Лазана) — французскі танцоўшчык і харэограф, тэатральны і оперны рэжысёр, адзін з найбуйнейшых харэографаў другой паловы XX стагоддзя. Член Французскай акадэміі мастацтваў.

Біяграфія

Сын Гастона Бержэ (1896—1960), філосафа, буйнога адміністратара, міністра адукацыі (1953—1960), члена Акадэміі маральных і палітычных навук (1955). Сямігадовым страціў маці. Пад уплывам убачанай пастаноўкі Сержа Ліфара вырашыў прысвяціць сябе балету. Вучыўся ў Ралана Пеці. У 1951 паставіў свой ​​першы балет (у Стакгольме, у суаўтарстве з Біргіт Кульберг). У 1954 заснаваў кампанію фр. Ballet de l’Etoile, у 1960 — фр. Ballet du XХe Siècle ў Бруселі. У 1987 пераехаў у Лазану, дзе заснаваў кампанію фр. Béjart Ballet. Прыняў іслам.

Творчасць

Ставіў сюжэтныя і бессюжэтныя сімфанічныя балеты і сінтэтычныя спектаклі з выкарыстаннем розных відаў сцэнічнага мастацтва. Прынцыпова новае вырашэнне рытмічных і прасторава-часавых задач, элементы драматычнай ігры абумоўліваюць іх дзейснасць і дынамічнасць. Сярод пастановак: «Сімфонія для аднаго чалавека» (у галоўнай партыі) П. Шафера і П. Анры, «Вясна свяшчэнная» і «Пятрушка» І. Стравінскага, «Балеро» М. Равеля, «9-я сімфонія» на музыку Л. Бетховена, «Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева, «Ніжынскі, клоўн божы» на музыку П. Чайкоўскага і Анры.

Працаваў у кіно, у тым ліку — з Клодам Лелушам (Адны і іншыя, 1981).

Узнагароды

У 1986 г. быў прысвечаны ў рыцары Імператарам Японіі. Ганаровы грамадзянін Лазаны.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Maurice Béjart // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. https://web.archive.org/web/20071130045524/http://www.telegraph.co.uk:80/news/main.jhtml?xml=/news/2007/11/23/db2301.xml
  6. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118508547 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Лаўрэаты Імператарскай прэміі Японіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 2007 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з французскай
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Лазане
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Кіёта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Марселі
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Артысты балета Францыі
Катэгорыя·Балетмайстры Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1927 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Эразма
Катэгорыя·Памерлі 22 лістапада