wd wp Пошук:

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў

Леані́д Дзмі́трыевіч Шчамялё́ў (5 лютага 1923, Віцебск — 14 студзеня 2021, Мінск) — беларускі мастак, народны мастак БССР (1983), заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, лаўрэат дзяржаўнай прэміі БССР (1982).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Віцебску. У юнацтве займаўся конным спортам. Пасля 7 класа паступіў у заводскае вучылішча і быў размеркаваны на абутковую фабрыку.

У канцы чэрвеня 1941 года бацьку мабілізавалі ў Чырвоную армію (знік без вестак). Леанід з маці і сястрой пакінулі Віцебск, эшалонам выправіліся ў Маскву. Адтуль іх накіравалі ў Іванава, а пасля ў Сямёнаў Горкаўскай вобласці, дзе Леаніда прызвалі ў войска. У палкавой школе ў Марыйскай АССР вывучылі на камандзіра аддзялення пехацінцаў. У 19-гадовым узросце ён трапіў на фронт. Удзельнік бітвы на Курскай дузе (1943), вызвалення Украіны, у баях за Мазыр быў цяжка паранены. У шпіталі напісаў рапарт у Маскву аб пераводзе ў кавалерыю і атрымаў дазвол, да канца вайны ў сяржанцкім званні праслужыў на поўдні Украіны, у 4-м гвардзейскім Кубанскім казачым кавалерыйскім корпусе.

Пасля дэмабілізацыі на год затрымаўся звыштэрмінова ў Бабруйску, а ў 1947 годзе паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча, якое скончыў у 1952 годзе. Затым працягнуў навучанне ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). Вучыўся ў народнага мастака Віталя Цвіркі, скончыў інстытут у 1959 годзе. Пасля смерці настаўніка пераехаў у ягоную майстэрню. Член Саюза мастакоў БССР1964; цяпер Беларускі саюз мастакоў).

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1959—1966). Затым выкладчык у Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве імя Ахрэмчыка І. А. (1968—1974), на архітэктурным факультэце Беларускага політэхнічнага інстытута (1975—1977, цяпер Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт).

Першы сакратар Праўлення Саюза мастакоў БССР (1977—1982), старшыня Праўлення Мастацкага фонду БССР (1982—1986?). Член Праўлення Саюза мастакоў СССР (1983—1987), Праўлення Беларускага саюза мастакоў (1992—2002). Старшыня Праўлення Беларускага саюза мастакоў (2002—2005).

Памёр 14 студзеня 2021 года ў Мінску[1]. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска[2].

Творчасць

Леанід Шчамялёў. «Зіма», 1957.
Леанід Шчамялёў з жонкай Святланай, персанальная выстаўка ў Музеі гісторыі Мінска, прысвечаная 90-годдзю мастака, 28 снежня 2013.

Леанід Шчамялёў працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. Яго творы вылучаюцца свабоднай пластычнай манерай выканання з выкарыстаннем гучнага колеру і святлоценявых дынамічных эфектаў, адсутнасцю дэталізацыі, экспрэсіўнасцю[3].

Тэма гераізму народа ў Вялікай Айчыннай вайне адлюстравана ў карцінах «Цяжкія гады» (1965), «Маё нараджэнне» (1967), «Палявы трыбунал» (1974-75), «Генерал Даватар» (1975), «Першы дзень міру» (1981) і інш. Сярод карцін, прысвечаных гістарычным асобам, дзеячам культуры і мастацтва: «Кастусь Каліноўскі» (1975), «Рэпін у Здраўнёве» (1980), «Леся Украінка» (1983) і інш. 1978). Псіхалагічная глыбіня, шчырасць характарыстык уласцівы творам пра сучаснікаў: «Настаўніца» (1969), Партрэты мастакоў М. Чэпіка (1970), Г. Вашчанкі (1980), В. Цвіркі (1982), «Каця малюе» (1985), «Алена Малочка» (1990), «Партрэт у інтэр’еры» (1995), «Святар» (2002) і інш. Выразныя і маляўніча-пластычныя краявіды: «Асенні кліч» (1975), «Вязынка» (1976), «Сосны», «Студзень у Мінску» (абодва 1977), «Крыніца», «У канцы студзеня», «Напрадвесні», «Лошыца» (усе 1978), «Вясна на Дзвіне» (1979), «Радзіма» (1981), «Зіма ў Ракаве» (1982), серыі «Новае поле» (1979—82), «Лета ў Астрашыцкім» (1994), «Як быццам у сне», «Караван», «Цёплае лета» (усе 1995), «Снежань», «Сакавік», «Майскі вечар», «Зіма ў Пінску» (усе 1996), «Беларусы ў Вене» (1998). Аўтар нацюрмортаў «Цюльпаны» (1973), «Мёд» (1974), «Пасля канцэрта» (1975), «Крэсла бацькі», «Кветкі эямлі» (абодва 1978), «Вяэынка. У хаце паэта» (1982), «Учора і сёння» (1986), «Памяці 1794» (1993), «Восень» (1995), «Мой свет» (1996).

Творы Шчамялёва захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва і мастацкага цэнтра «Жыльбел» ў Мінску, фондах Саюза мастакоў Беларусі і Міністэрства культуры Расіі, Траццякоўскай галерэі, абласных краязнаўчых музеях Беларуі і інш[4].

Выстаўкі

Узнагароды

У 1993 годзе ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у 2001 годзе ордэнам Францыска Скарыны. Узнагароджаны медалём ВДНГ СССР[4]. Ганаровы грамадзянін Мінска (2003).

Зноскі

  1. Памёр мастак Леанід Шчамялёў. Яму было 97 гадоў
  2. Яўгенія Шыцька Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці(нявызн.). zviazda.by (24 студзеня 2021). Праверана 26-1-2021.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
  4. 1 2 Щемелев Леонид Дмитриевич
  5. Выстаўка жывапісу Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва Архівавана 10 сакавіка 2016.
  6. выстаўка жывапісу і графікі Леаніда Шчамялёва «Мастак і Час» да яго 90-годдзя.(нявызн.). ‘Artmuseum.by’ (24 студзеня 2018). Праверана 26 студзеня 2018.(недаступная спасылка)
  7. выстаўка жывапісу Леаніда Шчамялёва «XX, XXI…»(недаступная спасылка)
  8. выстаўка «Леанід Шчамялёў. Жывапіс», да 95-годдзя мастака.(нявызн.) (недаступная спасылка). ‘Artmuseum.by’ (24 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2018. Праверана 26 студзеня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (35):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Памерлі 14 студзеня
Катэгорыя·Народныя мастакі Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 лютага
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Мінска
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1923 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выкладчыкі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Памерлі ў 2021 годзе
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава