wd wp Пошук:

Краіна Вымярэнія

«Краіна Вымярэнія» — адукацыйная казка пра спосабы і адзінкі вымярэння. Аўтар кнігі — Алег Грушэцкі, ілюстратар — Віктар Козел. Выдавецтва «Кнігазбор», 2019 год. Для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту[2][3].

Гісторыя

А. Грушэцкі з кнігай у выдавецтве
Раздача аўтографаў падчас прэзентацыі кнігі на курсах «Мова Нанова Дзеткам»

Кніга была выдадзена ў 2019 годзе і падрыхтавана адмыслова да пачатку навучальнага года з мэтай дапамагчы маленькiм школьнiкам хутчэй i не сумна засвоiць адзiнкi вымярэння[4]. Для беларускага кніжнага рынка кніга стала па свойму унікальнай[5].

Прэзентацыя кнігі адбылася 10 лістапада 2019 года на курсах беларускай мовы «Мова Нанова Дзеткам»[6].

Сюжэт

Праз казачныя гісторыі ў займальнай і даступнай форме[7] дзеці маюць магчымасць даведацца пра спосабы і адзінкі вымярэння (даўжыня, шырыня, вышыня), вагі і аб’ёму (кілаграмы, літры), адзінкі вымярэння часу (гадзіны, хвіліны), а дзякуючы беларускім прымаўкам і прыказкам спазнаюць і лепш запомняць, чым адрозніваюцца месяцы і поры года[8].

Веды ў кнізе пададзены праз казачныя апавяданні, дзе галоўныя героі — насельнікі казачнага лесу (мядзведзь, вожык, зайка, ліска, лось, вавёркі і інш.). Кожнае апавяданне сканчаецца лагічным пераходам у наступную тэму, утвараючы такім чынам адзінае арганічнае цэлае, дзе ўсе гісторыі паміж сабою лагічна злучаны[9].

Яскравыя пазнавальныя ілюстрацыі дапамагаюць дзецям лепш засвоіць веды, якія спатрэбяцца ў дарослым жыцці[3][4].

Змест

  1. Даўжыня.
  2. Шырыня і вышыня.
  3. Вага.
  4. Літр, вымярэнне аб’ёму.
  5. Час.
  6. Каляндар[3].

Прэміі і намінацыі

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

  1. Краіна Вымярэнія. Літаратурна-мастацкае выданне (нявызн.). Академкнига (15 ліпеня 2019). Праверана 8 верасня 2019.
  2. «Краіна Вымярэнія». Вучым дзетак, чытючы казку (нявызн.). Настаўнік.info (31 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 8 верасня 2019.
  3. 1 2 3 Краіна Вымярэнія (нявызн.). knihi.by. Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  4. 1 2 Рублеўская, Л. І.. Обзор книги Олега Грушецкого «Краіна Вымярэнія» (нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (6 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  5. «Краіна Вымярэнія» — займальная адукацыя праз казку (нявызн.). Наша Ніва (28 жніўня 2019). Праверана 8 верасня 2019.
  6. Мінчукоў запрашаюць на прэзентацыю кнігі для дзетак «Краіна Вымярэнія» (нявызн.). Новы Час (9 лістапада 2019). Праверана 11 лістапада 2019.
  7. «Краіна Вымярэнія»: сакавітай беларускай мовай дзеткам — пра спосабы і адзінкі вымярэння (нявызн.). Будзьма беларусамі! (19 верасня 2019). Праверана 19 верасня 2019.
  8. Будовіч, Я.. Краіна, адмераная тройчы (нявызн.). Літаратура і мастацтва (13 верасня 2019). Праверана 21 верасня 2019.
  9. «Краіна Вымярэнія» — займальная адукацыя праз казку (нявызн.). Новы Час (21 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2019. Праверана 28 чэрвеня 2019.
  10. Кісліцына, Г.М.. 10 лучших детских книг 2019 года(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (13 снежня 2019). Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2019. Праверана 15 снежня 2019.
  11. Абвешчаны лонг-ліст намінантаў на прэмію Цёткі за 2019 год (нявызн.). Новы Час (11 сакавіка 2020). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2020. Праверана 11 сакавіка 2020.
  12. Рублеўская, Л. І.. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020 (нявызн.). Звязда (30 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020. Праверана 30 снежня 2020.
  13. Рублеўская, Л. І. Якую кнігу пакласці дзіцяці пад ёлачку? Топ-12 беларускіх дзіцячых выданняў — 2020 (Алег Грушэцкі. «Краіна Вымярэнія») // Звязда : газета. — Мн.: РВУ «Звязда», 30 снежня 2020. — В. 29368. — № 254. — С. 5. Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2020.
  14. Кнігі для чытання. Для дзяцей на ўзрост 6—9 гадоў (нявызн.). Жэўжык (24 чэрвеня 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2022. Праверана 24 чэрвеня 2022.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Літаратурныя творы Беларусі
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Кнігі 2019 года
Катэгорыя·Творы Алега Грушэцкага
Катэгорыя·Літаратурныя творы на беларускай мове