wd wp Пошук:

Кобрынскі раён

Кобрынскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года (у сучасных межах — з 25 снежня 1967 года) Падзелены на 11 сельскіх саветаў.

Геаграфічнае становішча

Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Брэсцкай вобласці. Мяжуе з Бярозаўскім, Драгічынскім, Жабінкаўскім, Камянецкім, Маларыцкім і Пружанскім раёнамі Брэсцкай вобласці, а таксама з Валынскай вобласцю Украіны.

Тэрыторыя раёна займае каля 2030 км² (6,6 % ад агульнай плошчы вобласці). Працягласць раёна з поўначы на поўдзень — 61 км, з захаду на ўсход — 51 км.

Рэльеф

Па рэльефу паўночная частка раёна выразна адрозніваецца ад паўднёвай. На поўначы пераважаюць раўнінна-ўзгорыстыя ландшафты, гэта зона Кобрынскага Перадпалесся. Паўдневая частка адносіцца непасрэдна да Палесся, рэльеф якога ўяўляе сабой злёгку хвалістую, амаль плоскую раўніну.

Самая высокая кропка раёна (169,1 м) знаходзіцца за 2 км ад вёскі Тэўлі, самая нізкая (138 м) — урэз ракі Мухавец на заходняй мяжы раёна.

Гідраграфія

Раён налічвае 18 вялікіх і малых рэчак, агульная даўжыня якіх складае 298 км. Рачная сетка належыць да басейна Заходняга Буга.

Рэкі: Мухавец, Трасцяніца, Кобрынка, Літкава, Выдзерка, Шэўня.

Каналы: Дняпроўска-Бугскі канал, канал Бона, Казацкі канал.

Азёры: Бамаўскае, Любань, Каташы (Вярхі), Свінарэйка, Мох.

У адлегласці 10 кіламетраў ад Кобрына знаходзіцца возера Бамаўскае, якое ўзнікла ў выніку будаўніцтва аўтамабільнай трасы Брэст — Мінск. Дняпроўска-Бугскае вадасховішча.

Гісторыя

Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Брэсцкай вобласці БССР. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 13 сельсаветаў: Батчынскі, Жухавецкі, Закросніцкі, Засімскі, Казішчанскі, Кіселявецкі, Красналескаўскі, Лепясоўскі, Пескаўскі, Стрыгаўскі, Тэвельскі, Хідрынскі, Яроміцкі. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Жухавецкі, Засімскі, Красналескаўскі, Пескаўскі, Хідрынскі сельсаветы, утвораны Астроміцкі, Пецькаўскі сельсаветы, Закросніцкі сельсавет перайменаваны ў Залескі, вёска Млынок перададзена ў Пружанскі раён[4]. 8 жніўня 1959 года да раёна далучаны Аніскавіцкі, Гарадзецкі, Грушаўскі сельсаветы скасаванага Антопальскага раёна, Верхалескі, Дзівінскі, Навасёлкаўскі, Павіццеўскі, Хабовіцкі сельсаветы скасаванага Дзівінскага раёна, Азяцкі і Рагозненскі сельсаветы скасаванага Жабінкаўскага раёна. 11 жніўня 1959 года скасаваны Казішчанскі і Стрыгаўскі сельсаветы, у склад раёна з Драгічынскага раёна перададзены населеныя пункты Бярэзна, Іласк, Калонія, Лука, Навасёлкі, Смалярня і Шамятоўка[5]. 30 кастрычніка 1959 года скасаваны Верхалескі, Лепясоўскі і Хабовіцкі сельсаветы. 14 красавіка 1960 года да раёна далучаны Стрыганецкі сельсавет Брэсцкага раёна. 21 студзеня 1961 года скасаваны Грушаўскі і Стрыганецкі сельсаветы. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Жабінка, Крыўлянскі, Сакскі, Сцяпанкаўскі і Якаўчыцкі сельсаветы Камянецкага раёна, Осаўскі і Чарнянскі сельсаветы скасаванага Маларыцкага раёна. 4 студзеня 1965 года гарадскі пасёлак Жабінка, Сакскі і Сцяпанкаўскі сельсаветы перададзены ў склад Брэсцкага раёна. 6 студзеня 1965 года Чарнянскі сельсавет перададзены зноў утворанаму Маларыцкаму раёну. 30 ліпеня 1966 года Азяцкі, Крыўлянскі, Рагозненскі і Якаўчыцкі сельсаветы перададзены зноў утворанаму Жабінкаўскаму раёну. 18 снежня 1972 года Пецькаўскі сельсавет перайменаваны ў Хідрынскі, 19 ліпеня 1976 года — Яроміцкі сельсавет у Буховіцкі.

Насельніцтва

Насельніцтва раёна — 88,3 тыс.чал. (2011). Гарадское насельніцтва складае 56 %, сельскае — 44 %.

Колькасць населеных пунктаў — 162.

Рэлігія

У раёне зарэгістраваны 63 рэлігійныя суполкі, якія належаць да 8 рэлігійных канфесій.

Археалагічныя помнікі

НазваДатаваннеМесцазнаходжаннеКатэгорыя
Каменны могільнікXIV-XVI стагоддзі1 км на поўдзень ад вёскі Закросніца, урочышча Замошша3
Курган перыяду ранняга сярэднявеччаXI-XIII стагоддзі3,3 км на паўночны ўсход ад вёскі Залессе, у лесе3
Курганны могільнік-2 перыяду ранняга сярэднявеччаXI-XIII стагоддзі0,5 км на захад ад вёскі Засімы, урочышча Шараеў Лес3
Курганны могільнік перыяду ранняга сярэднявеччаV стагоддзе да н.э. — V стагоддзе н.э.2,5 км на поўдзень ад вёскі Кісялёўцы, урочышча Ямішча3

Вядомыя асобы

Першыя сакратары Кобрынскага райкама (гаркама) КПБ

Ганаровыя грамадзяне Кобрынскага раёна

Зноскі

  1. http://kobrin.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=13534&Itemid=1004&lang=ru
  2. 1 2 3 Вынікі перапісу 2009 года
  3. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  4. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  5. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 жніўня 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 10.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кобрынскі раён